BOOSTER — праграма візітаў і абмену досведам з АГС для беларускіх актывістаў(-так)
BOOSTER — праграма павышэння грамадзянскай кваліфікацыі і абмену досведам. Удзельнікі(-цы) едуць на візіт у арганізацыю ў Беларусі ці за мяжой, каб навучыцца ў калег, знайсці каманду, на якую хочацца раўняцца, і ператварыць сваю ідэю ў рэальны план дзеянняў для Беларусі.
Для каго:
Беларускія актывісты(-кі), кіраўнікі(-цы) арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) і лідары(-кі) супольнасцяў. Таксама запрашаюць:
- Топ-менеджмент АГС — кіраўнікоў(-ніц), якія адказваюць за развіццё асобных кірункаў арганізацыі;
- Лідараў(-к), якія маюць ідэю або прафесійны запыт і хочуць развіць яго з падтрымкай партнёраў;
- Сола-актывістаў(-к), якія працуюць з супольнасцямі і гуртуюць вакол сябе людзей.
Праграма адкрытая для зарэгістраваных і незарэгістраваных беларускіх АГС, якія дзейнічаюць у Беларусі, а таксама для ініцыятываў і праектаў, якія дыстанцыйна працуюць на карысць мэтавых груп у Беларусі.
Галоўная ўмова: удзельнікі(-цы) пастаянна жывуць у Беларусі або непасрэдна працуюць для аўдыторый у Беларусі.
У праграме два трэкі:
- BOOSTER ROOTS — для актывістаў(-так), якія пастаянна жывуць у Беларусі. Візіт можа быць у АГС за мяжой або ў Беларусі. Можна ехаць змешанай камандай: частка ўдзельнікаў(-ц) з Беларусі, частка — тыя, хто рэлакаваўся;
- BOOSTER BRIDGE — для актывістаў(-к), якія пастаянна жывуць па-за Беларуссю, але працягваюць працаваць з супольнасцямі ў краіне. Яны могуць наведаць АГС у краіне свайго пражывання або ў суседняй.
Фармат візіту выбіраеце пад свой запыт:
- Study visit — візіт, каб вывучыць досвед арганізацыі;
- Peer-to-peer exchange — абмен досведам з калегамі і калежанкамі;
- Shadowing — назіранне за штодзённай працай арганізацыі і ўдзел у ёй;
- Idea lab — сумесная распрацоўка ідэі або новага праекта;
- Project co-creation — распрацоўка новых падыходаў, інструментаў або праектаў;
- Іншыя фарматы, якія дадуць карысны для вашай дзейнасці досвед.
Краіны візітаў: Беларусь, Літва, Польшча, Грузія, Малдова, Арменія, а таксама іншыя краіны — калі гэта абгрунтавана.
Стандартны візіт — 7 дзён на аднаго чалавека, уключна з дарогай. У абгрунтаваных выпадках можна паехаць большай колькасцю ўдзельнікаў(-ц), адпаведна скараціўшы візіт, — калі гэта дазваляюць магчымасці праграмы.
Праграма пакрывае:
- Лакальны і міжнародны транспарт;
- Медыцынскую страхоўку для замежных візітаў;
- Пражыванне;
- Харчаванне;
- Кошт візы для замежных візітаў.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Загадзя знайсці прымаючую арганізацыю;
- Сустрэцца (афлайн або анлайн) з прадстаўнікамі(-цамі) беларускай праваабарончай арганізацыі ў рэлакацыі або праваабарончай арганізацыі краіны візіту.