Boutographies 2027 — конкурс для еўрапейскіх фатографаў(-ак)
Boutographies — фестываль новай еўрапейскай фатаграфіі. Для ўдзелу няма зададзенай тэмы. Адбор адбываецца паводле мастацкай якасці, арыгінальнасці і цэласнасці аўтарскага бачання. Фестываль 2027 года пройдзе 8–30 траўня 2027 года.
Для каго: фатографы(-кі) з Еўропы або тыя, хто жыве ў Еўропе. Падавацца могуць як прафесійныя творцы, так і аматары(-кі), незалежна ад узросту і грамадзянства.
Заяўкі праз агентаў не прымаюцца. Фатографы(-кі) павінны мець поўныя правы на паказ сваіх работ.
Што трэба падаць:
• ад 10 да 20 выяў у фармаце JPG;
• памер — 2000 px па большым баку;
• выявы без фону, у поўным кадры, акрамя дыптыхаў;
• калі ёсць подпісы, іх трэба падаць асобным спісам у Word або PDF разам з тэкстам прэзентацыі;
• CV;
• тэкст прэзентацыі праекта;
• аплату рэгістрацыйнага ўнёску.
Як праходзіць адбор:
Адбор адбываецца ў некалькі этапаў.
Спачатку заяўку разглядае мастацкі дырэктар і вырашае, ці праходзіць яна ў папярэдні адбор. Пасля гэтага папярэдне адабраныя заяўкі перадаюцца журы.
Журы можа адабраць праект:
• для выставы;
• для паказу ў фармаце праекцыі;
• для іншай секцыі фестывалю, напрыклад Parallèle або Hors les Murs.
Адказы з’яўляюцца ў асабістым кабінеце Photographer’s Space.
Што прапануе фестываль:
Для фатографаў(-ак), адабраных на выставу:
• прыярытэтны доступ да portfolio readings;
• пражыванне на 3 дні падчас фестывалю;
• транспартаванне работ;
• магчымасць атрымаць некалькі прызоў;
• закупка работ, вытворчая падтрымка або аплачаныя публікацыі;
• удзел у кнігарні фестывалю і анлайн-кнігарні;
• 100 EUR royalties;
• магчымасць паказу адной з работ у Арлі — залежна ад развіцця партнёрства.
Для фатографаў(-ак), адабраных на праекцыю:
• прыярытэтны доступ да portfolio readings;
• прыём на фестывалі;
• пражыванне на 1 дзень;
• магчымасць атрымаць партнёрскія прызы;
• удзел у кнігарні і анлайн-кнігарні;
• 100 EUR royalties;
• магчымасць паказу адной з работ у Арлі — залежна ад развіцця партнёрства.
Дэдлайн: 22 лістапада 2026 года
Як падавацца:
Праз сайт фестывалю. Для рэгістрацыі трэба стварыць карыстальніцкі акаўнт або ўвайсці ў ужо існы Photographer’s Space.