Braunschweig Projects 2027/28 — куратарская стыпендыя ў Германіі
Braunschweig Projects — стыпендыяльная праграма Hochschule für Bildende Künste Braunschweig (HBK). HBK — міжнародна арыентаваная мастацкая вышэйшая школа з правам прысваення доктарскіх і паслядоктарскіх ступеняў, адна з найбуйнейшых у Германіі: каля 1 000 студэнтаў(-ак) у сферах выяўленчага мастацтва, мастацкай адукацыі, сцэнічных мастацтваў, дызайну, візуальнай камунікацыі, гісторыі мастацтва і медыядаследаванняў.
Для каго:
Куратары(-кі) на раннім этапе кар'еры. Абавязковая ўмова — не менш за 3 гады куратарскага досведу. У адрозненне ад мастацкіх стыпендый гэтай самай праграмы, тут не патрабуюць ні мастацкай адукацыі, ні дыплома — трэба толькі дадаць пасведчанне пра найвышэйшую наяўную акадэмічную ступень.
Адзіная забарона — мець падчас перыяду фінансавання рэгулярны даход ад трэціх бакоў (працоўныя гранты, заробак) або дзяржаўную дапамогу.
Што трэба будзе рабіць:
- Прыдумаць і рэалізаваць куратарскую канцэпцыю фінальнай выставы праграмы Braunschweig Projects 2027/2028;
- Узяць удзел у пасяджэнні журы, якое адбірае мастацкіх стыпендыятаў(-к) праграмы, і потым цесна працаваць з імі цягам года;
- Развіць уласны куратарскі праект, звязаны з музеем, калекцыяй, навуковай або культурнай установай у Ніжняй Саксоніі;
- У праектнай прапанове трэба ўлічыць даследаванне, падрыхтоўку і рэалізацыю, каштарыс, камунікацыю і, магчыма, адукацыйную ці супроўдную праграму;
- Абавязковы ўдзел у Welcome Weeks з 19 да 30 красавіка 2027 года;
- У канцы перыяду фінансавання — кароткая фінальная справаздача пра зробленае.
Стыпендыят(-ка) можа карыстацца сеткай універсітэта; вітаецца цесная супраца з навуковымі і мастацкімі супрацоўнікамі(-цамі) HBK і асабліва са студэнтамі(-камі), а таксама звязанасць з іх працамі.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 1 600 EUR на месяц цягам 12 месяцаў;
- Прыватная студыя-кватэра ў Браўншвайгу на аднаго чалавека — без арэнднай платы на ўвесь тэрмін;
- Да 4 000 EUR дапамогі на падтрымку выставачнай дзейнасці;
- 2 000 EUR бюджэту на дарогу;
- Доступ да сеткі і мастацкага дыскурсу HBK.
Што трэба плаціць самім: 250 EUR на месяц за камунальныя і побытавыя выдаткі кватэры. То-бок рэальны даход — каля 1 350 EUR на месяц.
Фармат і даты:
- 12 месяцаў, фінансаванне пачынаецца 1 красавіка 2027 года;
- У кватэру можна ўехаць з 15 красавіка 2027 года;
- Welcome Weeks — 19–30 красавіка 2027 года, удзел абавязковы;
- Прысутнасць: не менш за 8 месяцаў у Браўншвайгу цягам навучальных семестраў.
Для заяўкі патрэбныя:
Чатыры файлы, усе ў PDF, увесь ліст не большы за 15 МБ, дакументы па-нямецку або па-англійску:
- Запоўненая і падпісаная форма заяўкі: асабістыя даныя, CV у выглядзе табліцы, кароткі агляд куратарскай кар'еры і папярэдніх стыпендый і грантаў, апісанне куратарскага праекта. Да 1 МБ, назва файла — CV_імя заяўніка(-цы);
- Пацвярджэнне куратарскай працы: партфоліа са спасылкамі на відэа і аўдыя, даступныя анлайн без пароля. Да 12 МБ, назва — Portfolio_імя заяўніка(-цы);
- Знешняя рэкамендацыя са сферы вышэйшай адукацыі, мастацтва і/або культуры. Да 1 МБ, назва — Reference_імя заяўніка(-цы);
- Пасведчанне пра найвышэйшую акадэмічную ступень. Да 1 МБ, назва — Certificate_імя заяўніка(-цы).
Дэдлайн: 4 кастрычніка 2026 года, 23:59 CEST.