Перайсці да асноўнага зместу

Brooks International Fellowship — 6 месяцаў у Tate Britain і Delfina Foundation для міжнародных даследчыкаў(-ц)

21 кастрычніка 2026, 17:00 BST
5 красавіка — 17 верасня 2027
Greater London, Вялікабрытанія
Бясплатна

Brooks International Fellowship Programme — даследчая праграма Tate і Delfina Foundation, якая дае міжнародным прафесіяналам(-кам) магчымасць 6 месяцаў працаваць разам з камандамі Tate.

Для каго:

Міжнародныя даследчыкі(-цы), куратары(-кі), мастакі(-чкі), аўтары(-кі) і іншыя прафесіяналы(-кі) ў сферы візуальнага мастацтва, якія базуюцца па-за Вялікабрытаніяй.

Праграма прызначаная для людзей з даследчым досведам у візуальным мастацтве або ў тэматыках, звязаных з канкрэтнай fellowship.

У 2027 годзе прапануюцца 2 fellowship у Tate Britain Curatorial Division:

1. Leonora Carrington: Art and the Theatre of Life
Фокус — тэатр, перформанс і перфарматыўнасць у практыцы брытанска-мексіканскай мастачкі Leonora Carrington.

Fellow будзе працаваць з архівамі, рукапісамі, ліставаннем, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі, каб даследаваць тэатральную і перфарматыўную частку практыкі Carrington у транснацыянальным кантэксце.

Асабліва рэлевантнымі будуць веды пра мастацтва, культуру і перформанс-гісторыі Лацінскай Амерыкі і Мексікі другой паловы ХХ стагоддзя. Веданне іспанскай мовы будзе перавагай, але не абавязковае.

2. Artist Supported Studios
Фокус — даследаванне supported studios і таго, як галерэі могуць працаваць з мастакамі(-чкамі), якія развіваюць практыку праз доўгатэрміновую падтрымку.

Fellow будзе ўдзельнічаць у даследаванні і развіцці Tate Britain Commission 2028 праз оптыку мастакоў(-чак), якія працуюць з supported studios.

Асабліва вітаецца досвед у адной або некалькіх сферах:

• supported studios або supported artistic practice;
• мастацтва людзей з інваліднасцю або нейраадрозных мастакоў(-чак);
• калабаратыўная або сацыяльна ўцягнутая куратарская практыка;
• даступная камунікацыя і інтэрпрэтацыя;
• музейная або галерэйная практыка.

Што прапануюць:

  • 6-месячную fellowship у Tate Britain Curatorial Division;
  • Доступ да калекцыі, архіваў, каманды і прафесійных сетак Tate;
  • Даследчы рэсурсны бюджэт;
  • Паездкі ў іншыя галерэі Tate у Вялікабрытаніі і культурныя інстытуцыі ў Вялікабрытаніі і Еўропе;
  • Удзел у рэзідэнцыйнай праграме Delfina Foundation;
  • Авіябілет эканом-класам у абодва бакі;
  • Трансфер з аэрапорта ў Вялікабрытаніі;
  • Кампенсацыю візавага збору, калі патрэбная віза;
  • Падтрымку ў візавым працэсе;
  • Стыпендыю 40 GBP у дзень;
  • Праязны на метро і аўтобусы ў Лондане;
  • Асобны пакой у Delfina Foundation з доступам да агульных прастораў: кухні, бібліятэкі, пральні, сталовай і ванных пакояў.

Фармат працы:

  • Fellowship — поўная занятасць, 36 гадзін на тыдзень. Прыкладна 4 дні на тыдзень будуць звязаныя з працай у Tate, 1 дзень — з праграмай Delfina Foundation.

Калі: 5 красавіка — 17 верасня 2027 года. Удзельнікі(-цы) павінны быць у Вялікабрытаніі цягам усяго перыяду fellowship.

Адбор:

  • Shortlisted кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю да 30 кастрычніка 2026 года.
  • Інтэрв’ю пройдуць у Zoom у два этапы паміж 5 і 27 лістапада 2026 года.
  • Вынікі паведамяць да 4 снежня 2026 года.