Перайсці да асноўнага зместу

Busan Biennale шукае мастацкага дырэктара(-ку) Sea Art Festival 2027 у Пусане

31 кастрычніка 2026, 23:59 UTC+9
Busan, Паўднёвая Карэя
Бясплатна

Sea Art Festival праходзіць у Пусане з 1987 года і праз сучаснае мастацтва пераасэнсоўвае сувязь горада з морам. Выставы і праекты 2027 года будуць размешчаныя на пляжах, набярэжных рэк і ў партах — з магчымасцю выйсці ў навакольныя гарадскія прасторы: вуліцы і крамы, публічныя ўстановы, культурныя пляцоўкі і медыяфасады. У фестывалі возьмуць удзел каля 20 мастакоў і мастачак і калектываў з Карэі і іншых краін.

Для каго:

Куратары(-кі) сучаснага мастацтва з Рэспублікі Карэя і з-за мяжы. Абяруць аднаго чалавека; у куратарскай прапанове можна назваць калег, якія дапамогуць з падрыхтоўкай і правядзеннем выставы.

Ад кандыдатаў(-ак) чакаюць:

  • Ведання гісторыі Sea Art Festival і разумення спецыфікі Пусана як марскога горада;
  • Глыбокіх ведаў у сферы сучаснага мастацтва і досведу курыравання выставаў і мастацкіх праектаў;
  • Здольнасці распрацоўваць эксперыментальныя выставы, звязаныя з канкрэтным месцам, а таксама даследчыя і публічныя праграмы;
  • Гатоўнасці супрацоўнічаць з мясцовымі партнёрамі і ствараць інклюзіўныя і даступныя для розных аўдыторый публічныя праграмы;
  • Магчымасці прыязджаць у Пусан і знаходзіцца там на працягу часу, неабходнага для рэалізацыі праекта;
  • Здольнасці спрыяць пашырэнню міжнародных прафесійных сувязяў арганізацыйнага камітэта.

Абавязкі мастацкага дырэктара(-кі):

  • Курыраваць выставы і праекты, звязаныя з месцам, якія па-новаму паказваюць прыбярэжныя прасторы Пусана і змены горада;
  • Распрацоўваць мастацкія праекты на марскіх лакацыях — пляжах, набярэжных, у партах;
  • Выходзіць за межы звычайнага выставачнага фармату: даследаванні, варкшопы, перформансы, публічныя праграмы;
  • Наладжваць супрацу і сумесную вытворчасць з публічнымі ўстановамі, культурнымі і даследчымі арганізацыямі ды іншымі партнёрамі ў Пусане.

Умовы:

  • Праца не на поўную стаўку;
  • Кантракт — ад даты падпісання да снежня 2027 года;
  • Выставачны перыяд — верасень–лістапад 2027 года.

Бюджэт:

Агульны бюджэт праекта — каля 800 млн KRW ≈ 530 000 EUR. Гэта бюджэт усяго фестывалю: у яго ўваходзяць ганарар мастацкага дырэктара(-кі), вытворчасць і мантаж прац, ганарары мастакоў(-чак), дарога, персанал, публічныя праграмы, эксплуатацыйныя і адміністрацыйныя выдаткі. Памер ганарару мастацкага дырэктара(-кі) ў апісанні не пазначаны.

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2026 года, 23:59 KST.

Этапы адбору:

  • 1–19 лістапада 2026 года — разгляд заявак;
  • Да 20 лістапада — абвяшчэнне кандыдатаў(-ак) на інтэрв'ю;
  • Да 26 лістапада — інтэрв'ю (пры патрэбе з паслядоўным перакладам паміж карэйскай і англійскай);
  • Снежань 2026 года — канчатковы вынік.

Графік можа змяніцца. Ліст атрымаюць толькі тыя, хто прайшоў на наступны этап.

Кантакт: apply@busanbiennale.org

Арганізатар: Busan Biennale Organizing Committee.

Busan Biennale шукае мастацкага дырэктара(-ку) Sea Art Festival 2027 у Пусане — sekktor.online