Business Clinic BISEB — бясплатныя гайды па запуску бізнесу ў Польшчы і Літве
BISEB апублікавала практычныя гайды для беларусаў(-ак) і ўкраінцаў(-ак), якія хочуць запусціць або развіваць бізнес у Польшчы і Літве. Матэрыялы дапамагаюць разабрацца са стартапамі, першымі крокамі ў прадпрымальніцтве, фінансаваннем і тыповымі памылкамі на старце.
Для каго:
Беларусы(-кі) і ўкраінцы(-кі), якія жывуць у Польшчы або Літве і хочуць:
- Запусціць уласны бізнес;
- Развіваць ужо існуючую ідэю;
- Разабрацца са стартапамі;
- Знайсці даступныя крыніцы фінансавання;
- Пазбегнуць тыповых памылак на старце.
- Матэрыялы таксама будуць карысныя маладым прадпрымальнікам(-цам), пачаткоўцам у стартапах і тым, хто толькі правярае бізнес-ідэю.
Чатыры дапаможнікі:
- Практычнае кіраўніцтва па стартапах для беларусаў(-ак) і ўкраінцаў(-ак). Для заснавальнікаў(-ц) і прадпрымальнікаў(-ц). Пакрокавы шлях ад ідэі да запуску: валідацыя ідэі, стварэнне MVP, пошук першых карыстальнікаў(-ц), маштабаванне і выкарыстанне праграм падтрымкі ў Літве і Польшчы — беларуская версія, PDF;
- Як адкрыць бізнес у Польшчы. Для тых, хто жыве ў Польшчы. Пабудавана на рэальным досведзе прадпрымальнікаў(-ц): праверка ідэй, выбар стратэгіі і тыповыя памылкі на старце — беларуская версія, PDF;
- Як адкрыць бізнес у Літве. Для тых, хто жыве ў Літве і плануе стварыць уласную справу: праверка ідэй, логіка вядзення бізнесу і тыповыя цяжкасці на старце — беларуская версія, PDF;
- Фандрайзінг для бізнесу. Для мігрантаў(-ак) з Беларусі і Украіны ў Польшчы ці Літве. Структураваны даведнік па знешніх крыніцах фінансавання з інтэрактыўным апытальнікам, які дапамагае падабраць прыдатныя варыянты — беларуская версія, PDF.
Мовы: кожны дапаможнік выдадзены ў чатырох версіях — беларускай, украінскай, англійскай і рускай.
Пра праект:
Business Clinic BISEB — практычны адукацыйны праект, у якім студэнты(-кі) пад супервізіяй дасведчаных ментараў(-ак) спрабуюць сябе ў ролі бізнес-кансультантаў(-ак).
Назва Business Clinic адсылае да амерыканскіх універсітэцкіх legal clinics, дзе студэнты(-кі) вучацца праз дапамогу рэальным людзям. У BISEB гэты падыход перанесены ў сферу прадпрымальніцтва: студэнты(-кі) працуюць з практычнымі бізнес-задачамі і ператвараюць сабраную інфармацыю ў карысныя інструменты для прадпрымальнікаў(-ц).