Al-Tiba9 ISSUE23 — публікацыя ў міжнародным часопісе сучаснага мастацтва
візуальныя мастацтвыфатаграфіяархітэктуравідэадызайн інтэр'ераўмодамастацтва новых медыявыдавецкая справакінолічбавыя медыягалерэіхарэаграфіятэатр
Al-Tiba9 Art Magazine — міжнародны часопіс сучаснага мастацтва, які выходзіць у друкаванай і лічбавай версіях і распаўсюджваецца па ўсім свеце. Кожны нумар — гэта каля 116 старонак з работамі, біяграфіямі, творчымі заявамі і інтэрв'ю мастакоў(-чак), архітэктараў(-ак) і дызайнераў(-ак). Цяпер рэдакцыя адбірае ўдзельнікаў(-ц) для нумара ISSUE23, які выйдзе ў лютым 2027 года.
Для каго:
- Мастакі(-чкі), архітэктары(-ркі) і дызайнеры(-кі) з любой краіны;
- У форме заяўкі таксама можна пазначыць сябе як куратара(-ку), мастацкую студыю, галерэю або арт-цэнтр;
- Прымаюцца работы ў любой тэхніцы — у прыватнасці лічбавае мастацтва, фатаграфія, жывапіс, архітэктура, скульптура і інсталяцыя, кіно і відэаарт, дызайн адзення і інтэр'ераў, перформанс;
- Тыя, хто ўжо друкаваўся ў папярэдніх нумарах, могуць падаць новыя работы.
Фармат:
Публікацыя ў друкаванай і лічбавай версіях нумара ISSUE23, які выйдзе ў лютым 2027 года. Падача анлайн, усе тэксты заяўкі — на англійскай мове.
Што прапануецца:
- Публікацыя да 6 старонак у друкаванай і лічбавай версіях ISSUE23;
- Паказ часопіса на artist's book fairs у Барселоне, Мадрыдзе, Лісабоне і Мехіка — ArtsLibris Barcelona у MACBA, ARCOmadrid, ARCOlisboa і Zona Maco;
- Прасоўванне на сайце і ў рассылках часопіса;
- Па жаданні — разгляд кандыдатуры на асобнае лічбавае інтэрв'ю на платформе Al-Tiba9 (пытанне пра гэта ёсць у форме).
Колькі каштуе ўдзел:
- Падача заяўкі бясплатная;
- З абраных удзельнікаў(-ц) рэдакцыя бярэ збор за адбор (selection fee), памер якога залежыць ад выніку адбору. Сумы ва ўмовах не пазначана — варта ўдакладніць у арганізатараў;
- Падаючы заяўку, трэба пацвердзіць згоду заплаціць гэты збор, калі вас абяруць.
Для заяўкі патрэбныя:
- Імя, прозвішча, грамадзянства, дата і месца нараджэння, горад і краіна пражывання, email і тэлефон; сайт, Instagram, псеўданім і займеннікі — па жаданні;
- Біяграфія на англійскай мове, ад трэцяй асобы — да 1 000 знакаў, не копія CV;
- Творчая заява на англійскай мове, ад трэцяй асобы — да 1 000 знакаў;
- Спасылка на адкрытую папку (Google Drive, Dropbox або падобную) з выявамі работ і звесткамі пра іх: назва, тэхніка, памеры, год. Туды ж можна дадаць CV, апісанні работ і іншыя матэрыялы;
- Адказ, адкуль вы даведаліся пра набор.
Як падавацца:
- Толькі праз форму на старонцы набору(знешні сайт) — заяўкі па email адхіляюцца;
- Ад аднаго чалавека — адна заяўка, у ёй можна паказаць адну або некалькі работ;
- Папка па спасылцы мусіць быць адкрытая; спасылкі WeTransfer і няпоўныя заяўкі адхіляюцца.
Кантакт:
Пытанні можна задаць да дэдлайну на apply@altiba9.com з тэмай «Al-Tiba9 ISSUE23 APPLICATION».