Перайсці да асноўнага зместу

CEES Fellowship Program — рэзідэнцыі ў Цюрыху для даследчыкаў(-ц) Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі

12 кастрычніка 2026
Zurich, Швейцарыя
Бясплатна

Center for Eastern European Studies (CEES) пры Цюрыхскім універсітэце двойчы на год набірае стыпендыятаў(-ак) на даследчыя рэзідэнцыі. Гэты набор — на вясновы семестр 2027 года. Тэма праекта можа быць любая, звязаная з постсавецкай прасторай і Усходняй Еўропай, але ў гэтым наборы асабліва чакаюць даследаванняў пра геапалітычныя тэндэнцыі, эканамічную звязанасць і транснацыянальныя сацыяльныя і культурныя пытанні Паўднёвага Каўказа.

Для каго:

Даследчыкі(-цы) ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, якія вывучаюць Расію, Усходнюю Еўропу, Каўказ або Цэнтральную Азію — у гістарычным ці сучасным вымярэнні. Праграма разлічаная на навукоўцаў на раннім і сярэднім этапе кар'еры.

  • Абавязковая ўмова: на момант падачы вы вучыцеся або працуеце ў сваім універсітэце;
  • Перавага аддаецца даследчыкам(-цам) на раннім этапе кар'еры і супрацоўнікам(-цам) ВНУ, чые тэмы блізкія да даследчых прыярытэтаў CEES.

Фармат:

  • 5–6 стыпендый;
  • Працягласць — да чатырох месяцаў;
  • Пачатак — у сярэдзіне лютага 2027 года;
  • У Цюрыху.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя на пражыванне на час побыту (да чатырох месяцаў) — сума не пазначаная;
  • Кампенсацыя дарогі;
  • Пакрыццё адміністрацыйных выдаткаў у Швейцарыі;
  • Рабочае месца ў CEES і доступ да бібліятэк;
  • Дапамога з пошукам жылля ў Цюрыху і ваколіцах.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Самастойная праца над даследаваннем на месцы;
  • Актыўны ўдзел у навуковым жыцці цэнтра;
  • Лекцыя, семінар або варкшоп па тэме свайго даследавання;
  • Публікацыя вынікаў у адным з выданняў CEES.

Для заяўкі патрэбныя (усё на англійскай мове, адным PDF-файлам):

  • Матывацыйны ліст;
  • Апісанне даследчага праекта (research proposal) на 3–5 старонак;
  • CV са спісам публікацый;
  • Узор тэксту — артыкул або раздзел кнігі;
  • Кароткая прапанова выступу або варкшопа для CEES;
  • Два рэкамендацыйныя лісты і/або імёны двух рэкамендатараў(-ак).

Як падавацца:

Адправіць PDF-файл на cees@isos.uzh.ch.

Калі ў вас ужо ёсць уласнае фінансаванне, можна падацца як Visiting Scholar — гэта неаплатная пазіцыя з тымі ж правамі і абавязкамі, што і ў стыпендыятаў(-ак).

Старонка праграмы і поўны тэкст набору (PDF).

Кантакт: cees@isos.uzh.ch

Арганізатар: Center for Eastern European Studies (CEES), University of Zurich.

CEES Fellowship Program — рэзідэнцыі ў Цюрыху для даследчыкаў(-ц) Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі — sekktor.online