Цэнтр новых ідэй шукае вэб-дызайнера(-ку) для рэдызайну сайта
Цэнтр новых ідэй шукае спецыяліста(-ку), які(-ая) дапаможа абнавіць дзеючы сайт newideas.center паводле новага брэндбука.
Што трэба зрабіць:
- Распрацаваць новы UI-дызайн старонак на аснове гатовага брэндбука;
- Падрыхтаваць UI-kit / кампаненты.
Чакаюць ад кандыдата(-кі):
- Партфоліа з кейсамі па вэб-дызайне;
- Дакладнае выкананне дэдлайнаў.
Для падачы патрэбны:
- Спасылка на партфоліа або прыклады работ;
- Дыяпазон чаканай аплаты.
Як адгукнуцца:
- Напішыце ў Telegram: @ivanmarozka
- Або на email: marozka@newideas.center