Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў і беларусак
Chevening — прэстыжная міжнародная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі, якую фінансуюць Foreign, Commonwealth and Development Office і партнёрскія арганізацыі. Праграма падтрымлівае будучых лідараў і лідарак, якія хочуць атрымаць адукацыю ў Вялікабрытаніі і потым выкарыстоўваць гэтыя веды для пазітыўных змен у сваіх краінах і супольнасцях.
Для каго: беларускія грамадзяне(-кі), якія хочуць атрымаць ступень магістра ў Вялікабрытаніі і маюць выразны лідарскі патэнцыял, прафесійны досвед і план уплыву пасля навучання.
Патрабаванні:
- Быць грамадзянінам(-кай) краіны, якая мае права на ўдзел у праграме Chevening;
- Абавязацца вярнуцца ў сваю краіну мінімум на 2 гады пасля завяршэння стыпендыі;
- Мець мінімум 2 гады працоўнага досведу пасля атрымання ступені бакалаўра — эквівалент 2 800 гадзін;
- Мець дыплом бакалаўра або эквівалентную адукацыю, якая дазваляе паступаць на магістратуру ў Вялікабрытаніі;
- Падаць заяўкі на 3 розныя магістарскія праграмы ў Вялікабрытаніі, якія адпавядаюць патрабаванням Chevening;
- Атрымаць хаця б адну безумоўную прапанову аб залічэнні (unconditional offer) да дэдлайну, пазначанага ў таймлайне.
Chevening шукае кандыдатаў(-ак), якія могуць паказаць:
- Лідарскія якасці і здольнасць уплываць на змены;
- Досвед пабудовы прафесійных сувязяў;
- Добра прадуманы выбар магістарскай праграмы;
- Рэалістычны кар'ерны план пасля навучання;
- Сувязь паміж абранай адукацыяй, асабістым досведам і будучым уплывам.
Што пакрываецца: праграма пакрывае навучанне ў Вялікабрытаніі і звязаныя выдаткі. Дакладныя ўмовы залежаць ад канкрэтнай стыпендыі і ўніверсітэта, але звычайна Chevening уключае аплату навучання, пражывання і паездкі.
Хто не можа падавацца:
- Людзі з брытанскім або падвойным брытанскім грамадзянствам, за асобнымі выключэннямі;
- Тыя, хто мае статус уцекача(-чкі) у краіне, якая не ўдзельнічае ў праграме Chevening;
- Тыя, хто на момант падачы пражывае ў Вялікабрытаніі;
- Супрацоўнікі(-цы), былыя супрацоўнікі(-цы) за апошнія 2 гады або блізкія сваякі супрацоўнікаў(-ц) пэўных брытанскіх дзяржаўных структур, British Council, партнёрскіх універсітэтаў або звязаных арганізацый;
- Тыя, хто ўжо вучыўся ў Вялікабрытаніі па стыпендыі, прафінансаванай урадам Вялікабрытаніі, за асобнымі выключэннямі.
Наяўнасць магістарскай ступені не перашкаджае падавацца на другую магістратуру ў Вялікабрытаніі.
Важныя даты:
- Адкрыццё прыёму заявак — 4 жніўня 2026 года, 11:00 UTC;
- Дэдлайн — 6 кастрычніка 2026 года, 11:00 UTC;
- Праверка адпаведнасці патрабаванням — з кастрычніка 2026 года;
- Ацэнка заявак — сярэдзіна кастрычніка 2026 — студзень 2027;
- Кароткі спіс на інтэрв'ю — сярэдзіна лютага 2027;
- Інтэрв'ю — сакавік–красавік 2027;
- Вынікі — з сярэдзіны чэрвеня 2027;
- Дэдлайн падачы безумоўнай прапановы аб залічэнні — 8 ліпеня 2027 года, 17:00 BST;
- Пачатак навучання ў Вялікабрытаніі — верасень / кастрычнік 2027 года.
Як падавацца: праз анлайн-сістэму Chevening пасля адкрыцця прыёму заявак.
Для падачы патрэбны:
- Праверка адпаведнасці патрабаванням;
- Выбар 3 адпаведных гадавых магістарскіх праграм у Вялікабрытаніі;
- Моцная заяўка з прыкладамі лідарства, прафесійных сувязяў, кар'ернага плана і матывацыі;
- Email і нумар тэлефона;
- Захаваны ўнікальны код доступу для анлайн-сістэмы.
Важна: падача заяўкі на Chevening бясплатная. Праграма не супрацоўнічае з трэцімі асобамі, якія бяруць грошы за дапамогу з заяўкамі. Chevening таксама забараняе выкарыстанне штучнага інтэлекту (AI) для генерацыі адказаў у заяўцы — адказы павінны быць напісаныя самастойна.