Перайсці да асноўнага зместу

CIFRA Open Call — 1 000 EUR для screen-native работ пра ўладу і супраціў

1 лістапада 2026
Анлайн
Бясплатна
1 000 EUR

CIFRA шукае працы, якія даследуюць сучасныя формы ўлады: алгарытмы, платформы, інстытуцыі, сацыяльныя нормы, медыя, выявы і нябачныя сістэмы штодзённага жыцця. Арганізатары цікавяцца не толькі тым, як улада дзейнічае на нас, але і тым, як яе можна перанакіроўваць, сабатаваць, пераасэнсоўваць або выкарыстоўваць для салідарнасці і аднаўлення.

Для каго:
Мастакі(-чкі), якія працуюць з рухомай выявай, відэа, лічбавымі і screen-native фарматамі.

Якія працы шукаюць:

  • створаныя ў moving image і screen-native фарматах;
  • працуюць з тэмай зменлівых формаў улады;
  • шукаюць новыя візуальныя мовы;
  • адказваюць праз супраціў, адмову, сабатаж, аднаўленне або салідарнасць;
  • пераасэнсоўваюць ролю выяваў у прыгнёце і ўзмацненні;
  • паказваюць схаваныя механізмы ўлады.

Будзе выбрана 6 пераможцаў. Кожны(-ая) атрымае 1 000 EUR:

  • 5 мастакоў(-чак) выберы міжнароднае журы;
  • 1 мастака(-чку) выберуць праз публічнае галасаванне на CIFRA.

Усе пераможцы будуць прадстаўленыя на CIFRA і ў рэдакцыйных і сацыяльных каналах платформы.

Каб падаць працу, трэба:

  • стварыць профіль на CIFRA: https://cifra.com/
  • дадаць фота профілю, кароткую біяграфію і спасылкі;
  • загрузіць працу на CIFRA;
  • зрабіць працу публічнай, дадаць апісанне і cover image;
  • запоўніць форму open call і дадаць прамую спасылку на працу на CIFRA.

Важна: Прымаюцца толькі працы, размешчаныя на CIFRA. Спасылкі на знешнія платформы — Google Drive, Vimeo і падобныя — не будуць разглядацца.

Журы:

  • Leyla Fakhr;
  • Gonzalo Herrero Delicado;
  • Kay Watson;
  • Günseli Yalcinkaya.

Галасаванне за Audience Award: 13 лістапада, 14:00 GST — 3 снежня, 23:59 GST.

Абвяшчэнне пераможцаў: 4 снежня 2026 года, 14:00 GST.

CIFRA Open Call — 1 000 EUR для screen-native работ пра ўладу і супраціў — sekktor.online