CIRKULUM 2027 — шоўкейс новага цырку
CIRKULUM — чэшскі фестываль сучаснага цырку. Выданне 2027 года пройдзе з 12 да 15 лютага 2027 года ў Астраве.
Для каго:
Артысты(-кі) і кампаніі новага цырку (new circus), у якіх ёсць 30-хвіліннае шоу, задуманае для паказу на вуліцы. Падавацца могуць і асобныя выканаўцы, і калектывы. Work-in-progress прымаюць — гатовасць праграмы да прэм'ернага стану не патрабуецца.
Што прапануецца:
- Удзел у шоўкейсе фестывалю CIRKULUM з 12 да 15 лютага 2027 года ў Астраве;
- Дарога, пражыванне і харчаванне на ўсе дні фестывалю — за кошт CIRKULUM;
- Магчымасць паказаць працу прадстаўнікам(-цам) фестываляў і культурных арганізацый з Чэхіі і з-за яе межаў — на пітч-сесіях і нетворкінг-сустрэчах;
- Месца ў каталогу артыстаў(-ак) — друкаваным і анлайн.
Арганізатар: CTJ Art Production s.r.o., Астрава-Вітковіцэ, Чэхія. Фестываль падтрымліваюць Міністэрства культуры Чэхіі, горад Астрава, Мараўска-Сілезскі край і Дзяржаўны фонд культуры.