Cirkus Kolektiv — рэзідэнцыя для сучаснага цырка ў Спліце
Artist in Residence ад Cirkus Kolektiv — гэта праграма для тых, каму патрэбныя час, прастора і падтрымка для развіцця мастацкай ідэі. Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) могуць даследаваць, эксперыментаваць, працаваць над існым праектам або пачаць новы творчы працэс.
Для каго: артысты(-кі), аўтары(-кі) і калектывы з Еўропы, якія працуюць у сучасным цырку і развіваюць:
- Новыя пастаноўкі;
- Мастацкія праекты;
- Work-in-progress;
- Даследчыя працэсы;
- Міждысцыплінарныя супрацы.
Можна падавацца з праектамі на розных этапах — ад пачатковага даследавання і ідэі да амаль гатовай пастаноўкі.
Асабліва вітаюцца праекты, якія ўключаюць майстар-класы, варкшопы або іншыя формы абмену ведамі для аматараў(-ак) і прафесіяналаў(-ак) у сферы сучаснага цырка.
Калі: студзень — кастрычнік 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі — да 14 дзён.
Прастора
Рэзідэнцыя праходзіць у Mala scena — цэнтры сучаснага цырка плошчай 450 м² у Dom mladih у Спліце.
Прастора ўключае:
- Залу з танцавальнай падлогай і люстэркамі;
- Tatami 8 × 8 м;
- 14 пунктаў мацавання для паветраных элементаў на вышыні 5–8 м;
- Паветранае і жанглёрскае абсталяванне;
- 6 crash mats;
- Грымёрку, невялікую кухню і гукавую студыю;
- Базавае святло і гук;
- Магчымасць ператварыць прастору ў black box.
Прапануецца:
- Працоўная прастора;
- Тэхнічная падтрымка;
- Арганізацыя work-in-progress прэзентацыі;
- Дыскусія з аўдыторыяй пасля паказу;
- Медыйная бачнасць і прасоўванне праекта;
- Дакументаванне творчага працэсу і матэрыялаў пастаноўкі;
- Фінансавая падтрымка да 1000 EUR на дарогу, пражыванне і вытворчыя выдаткі.