Перайсці да асноўнага зместу

Clay City — трохмесячная рэзідэнцыя ў Дубліне для керамістаў і керамістак

5 кастрычніка 2026, 18:00 CEST
4 студзеня — 31 сакавіка 2027
Dublin, Ірландыя
Бясплатна

Clay City — сумесная праграма дублінскай керамічнай студыі Throwing Shapes і кампаніі Staycity, якая дае рэзідэнтам(-кам) жыллё. Праграма падтрымлівае керамістаў(-ак) студыйнай прасторай і пражываннем у цэнтры горада. Цяпер адкрыты набор на зімовую прафесійную рэзідэнцыю 2027 года.

Для дасведчаных керамістаў(-ак) і мастакоў(-чак), якія працуюць з керамікай, — з Ірландыі і з-за мяжы. Трэба адпавядаць усім умовам:

  • Прафесійная практыка з пацверджаным досведам: 3+ гады самастойнай працы па-за навучальнай установай, 3+ калекцыі або серыі работ ці раўназначны досвед;
  • Прасунутыя навыкі керамікі і/або ганчарства;
  • Права жыць і працаваць у Ірландыі на ўвесь час рэзідэнцыі — калі патрэбная віза, яе афармляе сам(-а) заяўнік(-ца);
  • Гатоўнасць цалкам удзельнічаць у жыцці студыі: ментарскіх сустрэчах, падзеях супольнасці і, магчыма, выкладанні.

Што прапануецца:

  • Тры месяцы поўнага доступу да студыі Throwing Shapes: ганчарныя кругі, печы, студыйныя глазуры, майстэрня, прастора для ручной лепкі, інструменты;
  • Бясплатнае пражыванне ад Staycity: прасторная двухпакаёвая кватэра з асобным уваходам у цэнтральна-паўночнай частцы Дубліна, якую трэба будзе дзяліць з рэзідэнтам(-кай) выпускной праграмы;
  • Персанальная выстава ў канцы рэзідэнцыі з куратарскай і маркетынгавай падтрымкай;
  • Магчымасць праводзіць варкшопы;
  • Ментарскія сесіі з камандай студыі і ментарства па сацсетках ад медыякаманды Staycity;
  • Доступ да падзей для ўдзельнікаў(-ц) студыі: серыя Talking Clay, сезонныя рэтрыты і кірмашы;
  • Старонка пра рэзідэнта(-ку) на сайце Throwing Shapes і запрашэнні на alumni-падзеі.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Актыўны ўдзел у жыцці студыі, ментарскіх сустрэчах і падзеях супольнасці;
  • Гатоўнасць выкладаць або ўдзельнічаць у навучанні з іншымі ўдзельнікамі(-цамі) і супольнасцю;
  • Перадаць Throwing Shapes адну працу, створаную падчас рэзідэнцыі.

Крытэрыі ацэнкі:

  • Даследчы характар творчага развіцця: самастойная прапанова з канкрэтным вынікам — напрыклад, выстава або калекцыя, даследаванне матэрыялу, серыя работ на замову;
  • Выкарыстанне рэсурсаў студыі: часу, абсталявання і працы з супольнасцю для рэалізацыі праекта;
  • Выкладанне і ўклад у супольнасць.

Для падачы патрэбныя:

  • Прапанова рэзідэнцыі — PDF, да адной старонкі;
  • CV — PDF, да дзвюх старонак;
  • Партфоліа: да пяці работ або калекцый з подпісамі — PDF, да 5 старонак (калі файл не праходзіць праз форму, яго можна даслаць праз WeTransfer на claycity@throwingshapes.ie);
  • Кантакты дзвюх асоб, якія могуць вас парэкамендаваць (імя, пасада, email);
  • Рэкамендацыйны ліст.

Кожны файл — да 100 МБ, назва ў фармаце ІмяПрозвішчаНазвафайла.pdf (напрыклад, JaneMurphyCV.pdf). Форма і матэрыялы — на англійскай мове.

Дэдлайн: 5 кастрычніка 2026 года, 16:00 GMT (18:00 CEST).

Даты: Рэзідэнцыя: 4 студзеня – 31 сакавіка 2027 года.

Перад падачай варта прачытаць падрабязны гайд для заяўнікаў(-ц).

Sekktor — Clay City — рэзідэнцыя для керамістаў і керамістак — sekktor.online