Перайсці да асноўнага зместу

CNI Women Fellowship — 8-месячная праграма для беларускіх экспертак

ЦЦэнтр новых ідэй
21 верасня 2026
Анлайн
Бясплатна

CNI Women Fellowship: Advancing Visibility. Second Edition — гэта 8-месячная праграма падтрымкі і росту для беларускіх экспертак. Праграма дапамагае пераадолець страх назваць сябе эксперткай уголас, умацаваць асабісты брэнд, лепш зразумець уласную экспертызу і навучыцца даносіць свае думкі так, каб да вас прыслухоўваліся.

Для каго:
Беларускія эксперткі, якія ўжо маюць сфарміраваную экспертызу і хочуць зрабіць яе больш бачнай.

Яна падыходзіць тым, хто мае прафесійны досвед у сваёй галіне — акадэмічнай, навуковай, аналітычнай, медыйнай, грамадскай, культурнай або мастацкай — і гатовы выходзіць у публічную прастору: пісаць, выступаць, камунікаваць з медыя і ўдзельнічаць у грамадскай дыскусіі.

Патрабаванні да ўдзельніц:

  • Высокі ўзровень кампетэнцыі ў сваёй галіне;
  • Наяўнасць праекта, ідэі або канкрэтнай задачы, з якой вы хочаце працаваць падчас праграмы;
  • Гатоўнасць выходзіць у публічную прастору: пісаць, выступаць, даваць каментары і камунікаваць з медыя;
  • Англійская мова на ўзроўні B1 і вышэй — для ўдзелу ў міжнародных сесіях;
  • Магчымасць дакладна выехаць мінімум на адну вочную сустрэчу ў Варшаву;
  • Гатоўнасць надаваць праграме мінімум 2 гадзіны на тыдзень цягам 8 месяцаў;
  • Самастойнасць у працы з ментаркай: пастаноўка мэт, ініцыятыва ў сустрэчах і разуменне ўласных патрэбаў.

Удзельніца будзе працаваць над уласнай задачай або праектам.

Гэта можа быць:

  • даследаванне;
  • артыкул або серыя публікацый;
  • аналітычная запіска;
  • сацыяльны або палітычны праект;
  • адукацыйны цыкл;
  • уласны медыяпрадукт;
  • публічная ініцыятыва;
  • задача кшталту «выйсці ў медыя як экспертка ў сваёй тэме».

Праект не абавязкова мусіць быць асабістым: гэта можа быць ініцыятыва ўнутры арганізацыі, дзе вы працуеце.

Што атрымаюць удзельніцы:

  • Практычныя інструменты для ўмацавання ўласнай публічнай бачнасці;
  • Варкшопы па працы з LinkedIn, фандрайзінгу і адносінах з донарамі, брэндынгу і візуальным стылі;
  • Не менш за 8 індывідуальных сустрэч з ментаркай, падабранай пад канкрэтны працоўны запыт;
  • Падтрымку прафесійнай рэдактаркі ў напісанні і публікацыі артыкула ў медыя;
  • Навучальны візіт у Стакгольм 16–20 лістапада 2026 года;
  • Вочны візіт у Варшаву 28–29 траўня 2027 года;
  • Працу з сіндромам самазванкі і публічнымі выступамі;
  • Пітч свайго праекта перад экспертнай аўдыторыяй на фінальнай канферэнцыі;
  • Падтрымліваючую супольнасць экспертак з розных сфер.

Сярод спікерак:
Оксана Дзідык, Таццяна Кавалёнак, Марына Ментусава, Таццяна Пуцяціна, Леся Руднік, Яўгенія Сугак, Валянціна Чэкан, Аліна Яблонскі, Маша Ярома ды іншыя.

Графік праграмы:

  • Канец верасня 2026 — пацверджанне ўдзелу;
  • 1 кастрычніка — 15 лістапада 2026 — анлайн-частка «Фундамент»;
  • 16–20 лістапада 2026 — навучальны візіт у Стакгольм;
  • 26 лістапада 2026 — 1 сакавіка 2027 — анлайн-частка «Інструментарый»;
  • 1 сакавіка — 15 мая 2027 — індывідуальнае ментарства і падзеі супольнасці;
  • 28–29 траўня 2027 — фінальная канферэнцыя ў Варшаве.

Важна:
Праграма патрабуе прысутнасці мінімум на 60% анлайн-сесій па чацвяргах, выканання дзвюх абавязковых задач і ўдзелу мінімум у адной вочнай сустрэчы ў Варшаве.

Бяспека і канфідэнцыяльнасць:
Арганізатары абяцаюць бяспечную і даверную прастору:

  • сесіі не запісваюцца;
  • у групе дзейнічае правіла Chatham House;
  • імёны непублічных экспертак і ўдзельніц, якія просяць не разгалошваць іх удзел, застаюцца канфідэнцыйнымі;
  • імёны, фота і згадкі ўдзельніц публікуюцца толькі з іх згоды.

Арганізатары скантактуюцца з кандыдаткамі напрыканцы верасня пасля дэдлайну.