Crowns of Princeton — арт-фестываль у Прынстане
Crowns of Princeton — аднадзённы эксперыментальны арт-фестываль ад выдавецтва Point Pleasant Publishing.
Для каго:
- Мастакі(-чкі) з усяго свету;
- Любая мастацкая практыка, у тым ліку перформанс і рухомая выява;
- Двухмерныя і трохмерныя работы.
Калі і дзе:
20 лютага 2027 года, 11:00–16:00, Robert L. Solley Theatre у Paul Robeson Center for the Arts, 102 Witherspoon Street, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША.
Умовы:
Падача каштуе 24 USD (≈ 21 EUR).
Што прапануецца:
- Паказ работы на фестывалі ў прафесійнай тэатральнай прасторы; рухомая выява паказваецца на вялікай праекцыі;
- Друкаваны і лічбавы каталог з куратарскімі тэкстамі, прафесійнай здымкай і міжнародным ISBN;
- Бясплатны PDF-асобнік каталога для ўдзельнікаў(-ц);
- Увесь даход ад продажу работ застаецца мастаку(-чцы); ахвяраванне 10% выдавецтву — па жаданні;
- Прасоўванне праз EventBrite, ArtRabbit, LinkedIn і New Jersey State Council on the Arts.
Ганарару за ўдзел няма.
Для заяўкі патрэбныя:
- CV;
- Пяць здымкаў работ або стоп-кадраў з відэа;
- Спасылка на анлайн-партфоліа.
Спачатку трэба аплаціць унёсак 24 USD, потым даслаць матэрыялы на пошту з тэмай ліста «Crowns of Princeton».
Дэдлайн: 1 студзеня 2027 года. Пра вынікі паведамяць да 5 студзеня 2027 года.
Фізічныя работы мусяць прыйсці не пазней за 12 лютага 2027 года.
- Дастаўку фізічных работ у абодва бакі аплачвае мастак(-чка) і мусіць укласці ў пасылку зваротную транспартную этыкетку. Выдавецтва прапануе друк работ на месцы за асобную плату — гэта альтэрнатыва перасылцы.