Перайсці да асноўнага зместу

CSO Grant 2027 (Council of Europe) — да 20 000 EUR для НДА

2 снежня 2026, 23:59 CET
Беларусь
Бясплатна
20 000 EUR

CSO Grant — грантавы конкурс Савета Еўропы для грамадскіх арганізацый у межах праекта «Empowering civil society: contribution to democratic renewal». Ён падтрымлівае праекты, якія знаёмяць арганізацыі і шырокую публіку са стандартамі Савета Еўропы ў галіне дэмакратыі і грамадзянскай прасторы і вучаць выкарыстоўваць іх у адвакацыі, маніторынгу і дыялогу з уладамі. Праекты будуць ісці з лютага па кастрычнік 2027 года.

Для каго:

  • Недзяржаўныя арганізацыі, юрыдычна зарэгістраваныя ў краіне-члене Савета Еўропы;
  • Не менш за пяць гадоў досведу ў адвакацыі, выпрацоўцы палітык або прадстаўніцтве інтарэсаў у сферы дэмакратыі, грамадзянскай прасторы, вяршэнства права або правоў чалавека;
  • Веданне стандартаў Савета Еўропы;
  • Дастатковыя фінансавыя і арганізацыйныя магчымасці, уключна з камандай, і банкаўскі рахунак.

Перавага аддаецца міжнародным НДА або кансорцыумам арганізацый з моцным досведам у адвакацыі і супрацы з Саветам Еўропы.

Не могуць падавацца:

  • Арганізацыі, якія трапляюць пад крытэры выключэння: банкруцтва ці ліквідацыя, судовыя прысуды за карупцыю, махлярства і падобныя злачынствы, запазычанасць па падатках, санкцыйныя спісы ААН або ЕС;
  • Арганізацыі, якія падаюць больш за адну заяўку: у такім выпадку выключаюць усе іх заяўкі.

Фармат:

Праекты пачынаюцца 1 лютага 2027 года і павінны скончыцца не пазней за 31 кастрычніка 2027 года. У кожным праекце — удзельнікі(-цы) мінімум з чатырох краін-членаў Савета Еўропы; краіны трэба пазначыць у заяўцы. Фарматы можна выбіраць: трэнінгі, інфармацыйныя матэрыялы, peer learning, канферэнцыі, семінары, дыялогі, адвакацыйныя сустрэчы, вэбінары, варкшопы.

Тэма:

Праекты павінны знаёміць грамадскія арганізацыі і шырокую публіку са стандартамі Савета Еўропы ў галіне дэмакратыі і грамадзянскай прасторы, у тым ліку з Рэйк'явікскімі прынцыпамі дэмакратыі. Іх мэта — навучыць арганізацыі выкарыстоўваць гэтыя стандарты ў адвакацыі, маніторынгу і дыялогу з уладамі і расказаць, як можна супрацоўнічаць з Саветам Еўропы.

Што прапануецца:

  • Грант да 20 000 EUR на праект, агульны бюджэт конкурсу — 60 000 EUR;
  • 70% сумы выплачваюць пасля падпісання дамовы, рэшту — паводле фактычных выдаткаў, калі прымуць фінальныя справаздачы.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Суфінансаванне — не менш за 5% ад запытанай сумы: уласныя грошы, праца каманды, негрошавы ўклад або даход ад праекта;
  • Прынамсі дзве з трох тэм: Рэйк'явікскія прынцыпы і параметры дэмакратыі; стандарты Савета Еўропы пра грамадзянскую супольнасць і грамадзянскую прастору (рэкамендацыі CM/Rec(2026)15 і CM/Rec(2018)11); інструменты ўдзелу ў працы Савета Еўропы (Practical Guide for Civil Society, Civil Society Portal);
  • Кароткі план вынікаў з індыкатарамі — напрыклад, ацэнка ведаў удзельнікаў(-ц) да і пасля — і камунікацыйны план;
  • Падыход, заснаваны на правах чалавека, збалансаванае геаграфічнае і гендарнае прадстаўніцтва;
  • Фінальная змястоўная і фінансавая справаздачы па-англійску — да 30 лістапада 2027 года.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўненая і падпісаная форма заяўкі (Appendix I);
  • Папярэдні бюджэт па шаблоне (Appendix II);
  • Спіс уладальнікаў(-ніц) і кіраўнікоў(-ніц) арганізацыі;
  • Выпіска з рэестра або іншы дакумент пра юрыдычны статус;
  • Апошняя гадавая справаздача;
  • Апошняя аўдытаваная фінансавая справаздача з аўдытарскім заключэннем;
  • Спіс арганізацый-членаў.

Як падавацца:

Дашліце дакументы ў фармаце Word або PDF на NGO-Unit@coe.int з тэмай «Application for CSO Grant».

Адбор:

Заяўкі ацэньвае камісія з трох супрацоўнікаў(-ц) Савета Еўропы. Крытэры: актуальнасць і дададзеная вартасць праекта (30%), адпаведнасць умовам конкурсу (30%), якасць заяўкі і бюджэту (20%), досвед арганізацыі і каманды (20%).

Таймлайн:

  • Вынікі — 22 студзеня 2027 года;
  • Падпісанне дамоваў — 29 студзеня 2027 года;
  • Рэалізацыя — 1 лютага – 31 кастрычніка 2027 года.

Кантакт:

NGO-Unit@coe.int. Пытанні прымалі да 22 лістапада 2026 года, адказы абяцалі апублікаваць 26 лістапада на Civil Society Portal(знешні сайт).

Важна:

  • Бюджэт конкурсу яшчэ фармальна не зацверджаны: Савет Еўропы завершыць адбор, толькі калі яго прымуць;
  • У тэксце конкурсу разыходжанне: у адным месцы — максімум тры гранты, у іншым — да чатырох праектаў;
  • Не фінансуюць перадачу грантаў трэцім асобам, індывідуальныя стыпендыі і падтрымку палітычных партый.