Перайсці да асноўнага зместу

Culture Helps Solidarity — да 1200 EUR на клопат пра сябе для культурніцкіх работнікаў(-ц), якія падтрымліваюць украінцаў(-ак)

26 кастрычніка 2026, 13:00 CET
Анлайн
Бясплатна
1 200 EUR

Culture Helps Solidarity адкрыла шосты раўнд індывідуальных грантаў. Раўнды адкрываюцца прыкладна кожныя шэсць тыдняў да 2028 года. У кожным раўндзе падтрымліваюць 7–10 заявак.

Для каго:

Мастакі(-чкі), культурніцкія менеджары(-кі), актывісты(-кі) і валанцёры(-кі) ад 18 гадоў, якія:

  • Жывуць ва Украіне або выехалі з Украіны ў адну з краін Creative Europe (27 краін ЕС і іншыя краіны-ўдзельніцы праграмы);
  • Працуюць з вымушана перамешчанымі людзьмі і ўцекачамі(-камі) з Украіны, ветэранамі(-камі) або іншымі ўразлівымі групамі;
  • Самі адчулі на сабе ўплыў вайны, выгнання або траўматычных умоваў працы;
  • Маюць патрэбу ў падтрымцы, каб працягваць сваю працу.

Грант даецца толькі фізічным асобам, не арганізацыям.

Прапануецца:

Аднаразовая выплата да 1200 EUR (з падаткамі, калі яны прадугледжаныя). Грошы можна выдаткаваць толькі на ўласнае псіхічнае здароўе і дабрабыт, напрыклад:

  • Псіхатэрапію або псіхалагічнае кансультаванне;
  • Коўчынг з улікам траўмы або групавыя сесіі падтрымкі;
  • Аднаўленчыя паездкі — санаторый, рэтрыт, праграмы аднаўлення;
  • Наведванне культурных інстытуцый і падзей — музеі, тэатры, кіно, канцэрты;
  • Майстар-класы і арт-тэрапію, у тым ліку матэрыялы для іх.

Нельга выдаткаваць на:

  • Псіхіятрычныя кансультацыі і медыцынскае лячэнне;
  • Лекі і медыцынскія вырабы;
  • Абсталяванне, рэчы і матэрыялы для працы;
  • Арэнду жылля або памяшкання;
  • Навучанне;
  • Праектныя або арганізацыйныя выдаткі;
  • Гуманітарныя патрэбы і бягучыя выдаткі на жыццё.

Крытэрыі ацэнкі:

  • Наколькі пераканаўча вы апісваеце сваю ролю ў мастацтве, культуры або супольнасці;
  • Наколькі запытаная падтрымка звязаная з вашым дабрабытам і ўстойлівасцю;
  • Як ваш дабрабыт дапаможа вам працягваць працу на карысць супольнасці;
  • Ці рэалістычны і дапушчальны план выдаткаў.

Заяўкі ацэньваюць знешнія эксперты(-ткі), якія ведаюць культурны сектар і ўкраінскі кантэкст. Канчатковае рашэнне прымаюць партнёры кансорцыума.

Дэдлайн: 26 кастрычніка 2026 года, 13:00 (CET). Раўнд можа закрыцца раней, калі набярэцца 200 заявак.

Таймлайн:

  • 26 кастрычніка 2026 года — заканчэнне прыёму заявак;
  • Далей — 3–4 тыдні ацэнкі;
  • 12 студзеня 2027 года — адкрыццё сёмага раўнда.

Кантакт: chs@culturalfoundation.eu

Арганізатары:

European Cultural Foundation (Нідэрланды), Insha Osvita (Украіна), zusa (Германія) і VETERANKA Movement (Украіна). Праект суфінансуе праграма Creative Europe.