Culture Helps Solidarity — да 30 000 EUR на міжнародныя культурныя партнёрствы з Украінай
Culture Helps Solidarity адкрыў другі і фінальны набор на Collaboration Grants — гранты да 20 000 EUR для партнёрстваў дзвюх арганізацый і да 30 000 EUR для партнёрстваў трох і больш арганізацый. Праграма падтрымлівае міжнародныя культурныя праекты паміж арганізацыямі з Украіны і краін Creative Europe.
Для каго:
Партнёрствы мінімум дзвюх арганізацый.
У партнёрстве павінны быць:
- мінімум адна арганізацыя з юрыдычным статусам ва Украіне, якая працуе ва Украіне або ў выгнанні;
- мінімум адна арганізацыя з юрыдычным статусам у краіне Creative Europe.
Абедзве арганізацыі павінны працаваць у культурным, крэатыўным або грамадзянскім сектары.
Пра гранты:
Collaboration Grants падтрымліваюць міжнародныя культурныя партнёрствы, якія праз культуру паляпшаюць доступ да культурнага ўдзелу і падтрымліваюць інтэграцыю перамешчаных украінцаў(-ак) і ўцекачоў(-ак) у новых супольнасцях.
Асобная ўвага — уразлівым групам, ветэранам(-кам), міжкультурнаму дыялогу і ментальнаму дабрабыту.
Прыярытэт маюць партнёрствы паміж украінскімі арганізацыямі — у тым ліку тымі, што працуюць у выгнанні, — і неўкраінскімі арганізацыямі, асабліва з суседніх краін Creative Europe.
Фінансавыя ўмовы:
- да 20 000 EUR — для партнёрстваў дзвюх арганізацый;
- да 30 000 EUR — для партнёрстваў трох і больш арганізацый.
Грант можа пакрываць вытворчыя, камунікацыйныя, арэндныя, тэхнічныя і дарожныя выдаткі, ганарары, юрыдычныя паслугі, працу каманды і аперацыйныя выдаткі.
Суфінансаванне не абавязковае, але рэкамендуецца, каб грант пакрываў не больш за 80% бюджэту.
Тэрміны: праект можа доўжыцца да 12 месяцаў і не можа пачацца раней за 1 лютага 2027 года. Завяршэнне — да 31 студзеня 2028 года.
Дадатковая падтрымка:
Адабраныя партнёрствы атрымаюць індывідуальнае ментарства, супольнасныя званкі і вочную нетворкінг-сустрэчу. Удзел у гэтых актыўнасцях абавязковы.
Не падтрымліваюцца:
Праекты, якія ўжо фінансуюцца іншымі схемамі Creative Europe, заяўкі ад палітычных партый, выключна гуманітарныя ініцыятывы і індывідуальныя запыты на жыццёвыя выдаткі.
Мова заяўкі:
Англійская.
Арганізатары: European Cultural Foundation, Insha Osvita, zusa і VETERANKA Movement пры падтрымцы Creative Europe.