Culture Helps Solidarity — да 7 000 EUR на праекты пра памяць і досвед вайны
Culture Helps Solidarity адкрыў другі набор на Project Grants — гранты да 7 000 EUR для невялікіх культурных праектаў пра памяць, камемарацыю, дакументаванне, сацыяльныя архівы і досвед людзей, закранутых вайной Расіі супраць Украіны.
Для каго:
Культурныя работнікі(-цы), мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), арганізатары(-кі) супольнасцяў, практыкі(-ні) працы з памяццю, грамадзянскія ініцыятывы і арганізацыі з Украіны і краін Creative Europe.
Індывідуальныя заяўнікі(-цы) таксама могуць падавацца, але арганізатары рэкамендуюць рабіць гэта разам з арганізацыяй, якая можа выступіць юрыдычнай асобай.
Пра гранты:
Фокус набору Memory in Action — культурныя праекты, якія адказна працуюць з досведам людзей, закранутых вайной: ветэранаў(-ак), сем’яў загінулых, людзей, якія перажылі палон, страту, раненне або перамяшчэнне, сведак ваенных падзей і супольнасцяў, звязаных з гісторыямі вайны.
Праекты могуць быць у фармаце супольнай творчасці, партысіпатыўнага мастацтва, архівавання, выставаў, аўдыя- і візуальнага сторытэлінгу, мастацкага дакументавання, публікацый, адукацыйных фарматаў або лакальных актаў памяці.
Важна, каб праца была этычнай і беражлівай: з улікам траўма-інфармаванага падыходу, інфармаванай згоды, прыватнасці, эмацыйнай бяспекі і адказнага выкарыстання асабістых матэрыялаў.
Фінансавыя ўмовы:
Грант — да 7 000 EUR. Будзе падтрымана мінімум 15 праектаў.
Грант можа пакрываць вытворчыя, камунікацыйныя, арэндныя, тэхнічныя і дарожныя выдаткі, ганарары, юрыдычныя паслугі, працу каманды і аперацыйныя выдаткі.
Суфінансаванне не абавязковае, але рэкамендуецца, каб грант пакрываў не больш за 80% бюджэту.
Тэрміны: Праект можа доўжыцца да 6 месяцаў і не можа пачацца раней за 1 лютага 2027 года. Завяршэнне — да 31 ліпеня 2027 года.
Не падтрымліваюцца:
Праекты, якія ўжо фінансуюцца іншымі схемамі Creative Europe, заяўкі ад палітычных партый, выключна гуманітарныя ініцыятывы і індывідуальныя запыты на жыццёвыя выдаткі.
Мова заяўкі:
Англійская або ўкраінская.
Арганізатары: European Cultural Foundation, Insha Osvita, zusa і VETERANKA Movement пры падтрымцы Creative Europe.