Перайсці да асноўнага зместу

Curating the Curators — 2-тыднёвая куратарская рэзідэнцыя і варкшоп ад Dwip Gallery

20 ліпеня 2026
Бангладэш
Бясплатна

Праграма разглядае куратарства як крытычную, культурную, рэляцыйную і палітычную метадалогію. У цэнтры — пытанні таго, як ідэі, гісторыі і супольнасці ўваходзяць у публічную сферу, як куратары(-кі) працуюць з уладай, этыкай, ведамі, лічбавымі прасторамі і лакальнымі кантэкстамі.

Для каго: куратары(-кі), мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), культурныя практыкі(-ні) і ўсе, хто хоча развіваць куратарскую практыку.

Праграма адкрытая для людзей з розных сфер, досведаў і ўзроставых груп. Асабліва падыходзіць тым, хто цікавіцца куратарствам не толькі як арганізацыяй выставак, але як спосабам працаваць з ідэямі, гісторыямі, супольнасцямі і публічнай прасторай.

Асноўныя тэмы:

  • Што такое куратарства: гісторыі, вызначэнні і сучасная роля куратара(-кі);
  • Культурныя прасторы ў прыватных, публічных і нефармальных кантэкстах;
  • Дэкаланізацыя і лакалізацыя куратарскай практыкі;
  • Дзяржаўныя інстытуцыі, архівы, публічная памяць і палітыка наратываў;
  • Радыкальнае ўяўленне як куратарская практыка;
  • Лічбавае куратарства і сеткавыя публічныя прасторы;
  • Куратарства як палітычная практыка;
  • Правы, клопат, згода, бяспека, даступнасць і адказнасць у працы куратара(-кі).

Праграма спалучае:

  • Дыялогі і тэарэтычныя сесіі;
  • Практычныя варкшопы;
  • Калектыўныя даследаванні;
  • Працу з рэальнымі кейсамі;
  • Сустрэчы з лакальнымі супольнасцямі;
  • Супольнае навучанне і абмен досведам.

Частка праграмы можа праходзіць у Dwip Gallery у Даке, у тым ліку ўводныя сустрэчы і кароткія практычныя сесіі пра юрыдычныя працэсы, куратарства ў Даке або фінансавы ўлік выставы.

Асноўная частка запланаваная ў Natore, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць з рэальнымі кантэкстамі і лакальнымі супольнасцямі.

Плануецца пост-рэзідэнцыйная актывацыя, якая можа ўключаць:

  • Падтрымку ў пошуку стажыровак у галерэях Дакі;
  • Прафесійнае назіранне і супрацу з мастакамі(-чкамі) або інстытуцыямі;
  • Фасілітацыю будучых галерэйных ініцыятываў;
  • Seed funding для запуску незалежных куратарскіх ініцыятываў;
  • Магчымасць выкарыстоўваць Dwip Gallery як пляцоўку для старту праекта.

Калі: жнівень 2026 года (2 тыдні).

Умовы: у публічным анонсе праграма пазначаная як цалкам прафінансаваная.

Арганізатар:
Dwip Gallery, Дака, Бангладэш. https://dwip.gallery/