CURRENT | AI Futures Lab — двухдзённая кар'ерная лабараторыя ў Берліне для жанчын, якія працуюць над бяспечным і этычным ШІ
CURRENT | AI Futures Lab — двухдзённы mastermind (інтэнсіўная праца ў малой групе з узаемнай падтрымкай) для жанчын, якія хочуць накіраваць свой досвед на больш бяспечны ШІ. Удзельніцы разбіраюцца, як уладкаваная сфера AI safety, дзе ў ёй шукаць уваход і як пабудаваць свой шлях.
Для каго:
Жанчыны з любых сфер, якія працуюць над больш бяспечным і этычным штучным інтэлектам. Звычайна ўдзельніцы маюць ад 7 гадоў прафесійнага досведу.
Праграма разлічаная на жанчын у сярэдзіне кар'еры, якія яшчэ не працуюць у сферы AI safety (бяспекі ШІ), але хочуць туды перайсці. Сфера можа быць любой: камунікацыі, палітыка, права, аперацыйнае кіраванне, даследаванні, фінансы, развіццё супольнасцяў і інш. Тэхнічная адукацыя і папярэдні досвед працы з ШІ не патрабуюцца. Колькасць гадоў — арыентыр: важней моцныя навыкі і прафесійная глыбіня, набытыя ў бізнесе, публічным, некамерцыйным, дзяржаўным або прадпрымальніцкім сектары.
Фармат:
Двухдзённая кар'ерная лабараторыя ў Берліне, 11–12 лістапада 2026 года.
- 10–12 удзельніц;
- Структураваныя сесіі, праца ў малых групах, падтрымка ад іншых удзельніц і фідбэк ад прафесіяналаў(-ак) у сферы AI safety;
- Месца: The Good Room, Kreuzberg;
- Усе сесіі праходзяць на англійскай мове;
- Пляцоўка цалкам даступная для людзей з інваліднасцю.
Што будзе ў праграме:
11 лістапада (серада):
- Раніца: знаёмства і агляд экасістэмы AI safety — якія ёсць кірункі і віды працы, дзе ўваход у сферу;
- Дзень: практычныя сесіі ў малых групах — вызначэнне свайго шляху, фідбэк на вашы матэрыялы і канкрэтныя наступныя крокі разам з ментаркай;
- Вечар: групавая дыскусія пра пераход у новую сферу і агульная вячэра.
12 лістапада (чацвер):
- Раніца: сняданак-сесія пра выклікі і сумневы жанчын, якія ў сярэдзіне кар'еры пераходзяць у impact-сферу, і AMA (сесія адкрытых пытанняў) з прафесіяналам(-кай) у AI safety;
- Дзень (па жаданні): агульны абед і каворкінг;
- Вечар: публічная панэльная дыскусія і нетворкінг — размова пра шляхі ў сферу бяспечнага ШІ з жанчынамі, якія працуюць у палітыцы, даследаваннях, тэхналогіях і кіраванні ШІ.
Ментарак і спікерак яшчэ запрашаюць: гэта будуць практыкіні і даследчыцы з глыбокім досведам у AI safety. Імёны абвесцяць пасля пацверджання.
Прапануецца:
- Бясплатны ўдзел;
- Абмежаваная падтрымка на дарогу — патрэбу ў ёй трэба пазначыць у заяўцы;
- Абмежаваная падтрымка з доглядам дзяцей — таксама пазначаецца ў заяўцы.
Што чакаецца ад удзельніц:
Абавязковая прысутнасць увесь дзень 11 лістапада і раніцай 12 лістапада: сесіі працягваюць адна адну, і важная групавая дынаміка. Вячэрнюю публічную панэль 12 лістапада можна наведаць асобна, без удзелу ў лабараторыі.
Як адбіраюць:
Заяўкі ацэньваюць паводле яснасці матывацыі, прафесійнай глыбіні і гатоўнасці рэальна ўключыцца ў працу — праз валанцёрства, fellowship або аплатную пазіцыю. Арганізатаркі хочуць сабраць групу з розным прафесійным досведам. Калі сумняваецеся, ці падыходзіце, арганізатаркі раяць усё адно падацца.
Кантакт: hello@current-lab.org
Арганізатаркі:
CURRENT — ініцыятыва Franziska Heuschkel і Regina Overchyk. Праграма падтрымліваецца грантам BlueDot Impact (Rapid Grant).