Перайсці да асноўнага зместу

DAS MINSK — кулінарная рэзідэнцыя ў Патсдаме пра ежу, памяць і супольнасць

19 верасня 2026
Potsdam, Германія
Бясплатна
1 000 EUR

DAS MINSK Kunsthaus in Potsdam запускае кулінарную рэзідэнцыю для шэфаў(-іняў), мастакоў(-чак), food designers і міждысцыплінарных аўтараў(-ак). Праграма прапануе 1000 EUR у месяц, мэбляваную кватэру, Deutschlandticket, падтрымку музея і магчымасць распрацаваць праект на скрыжаванні ежы, мастацтва, памяці, устойлівасці і публічнай праграмы.

Для каго:
Шэфы(-іні), мастакі(-чкі), food designers і аўтары(-кі) з міждысцыплінарнымі практыкамі.

Асабліва падыходзяць праекты, якія разглядаюць гатаванне не толькі як рамяство або сэрвіс, а як культурную і мастацкую практыку.

Арганізатары асобна адзначаюць, што вітаюць заяўкі ад людзей з розным досведам, перспектывамі і дысцыплінарнымі падыходамі.

Пра рэзідэнцыю:
DAS MINSK Kunsthaus in Potsdam — музей сучаснага мастацтва ў Патсдаме, Германія. Першапачаткова будынак адкрыўся ў 1977 годзе як рэстаран з тэрасай, і гэтая гісторыя гасціннасці, абмену і сацыяльнага жыцця дагэтуль важная для месца.

Новая кулінарная рэзідэнцыя прапануе працаваць з гісторыяй былога рэстарана, а таксама з сучаснымі формамі супольнага стала, гасціннасці і публічнай сустрэчы.

Рэзідэнцыя знаходзіцца на скрыжаванні:

  • мастацтва;
  • ежы і гатавання;
  • памяці;
  • гасціннасці;
  • супольнасці;
  • рэгіянальных традыцый;
  • устойлівасці;
  • экалогіі;
  • agricultural science;
  • будучыні харчавання.

Што чакаецца ад праекта:
Абраны(-ая) рэзідэнт(-ка) распрацуе ўласны праект і прадставіць яго ў межах публічнай праграмы музея.

Мэта рэзідэнцыі — адкрыць новыя перспектывы на сувязь паміж мастацтвам, ежай і сацыяльнымі пытаннямі, а таксама актыўна ўключыць наведнікаў(-ц) музея.

Магчымыя фарматы:

  • Сезоннае меню або signature dish для музейнай Cafébar HEDWIG;
  • Публічныя cooking evenings або supper clubs;
  • Кулінарныя воркшопы і заняткі;
  • Супольныя вячэры і партысіпаторныя фарматы;
  • Мастацкія або перфарматыўныя вячэры;
  • Праекты пра рэгіянальныя, гістарычныя або ўстойлівыя харчовыя культуры;
  • Міждысцыплінарныя калабарацыі з мастакамі(-чкамі), даследчыкамі(-цамі) або лакальнымі ініцыятывамі.

Гэтыя прыклады не абмежаванне: арганізатары вітаюць уласныя арыгінальныя і эксперыментальныя ідэі.

Асабліва цікавыя праекты, якія прапануюць новы погляд на гісторыю інстытуцыі, спалучаюць кулінарныя практыкі з мастацкім даследаваннем і ствараюць дыялог паміж даследаваннем, мастацтвам і публікай.

Што прапануецца:
На час рэзідэнцыі абраны(-ая) ўдзельнік(-ца) атрымае:

  • Стыпендыю 1000 EUR у месяц;
  • Кампенсацыю travel expenses, звязаных з пачаткам рэзідэнцыі;
  • Мэбляваную кватэру;
  • Deutschlandticket;
  • Магчымасць пакрыцця production costs для пададзенай праектнай прапановы;
  • Доступ да выстаў і рэлевантных працоўных прастор музея;
  • Падтрымку музейнай каманды ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта.

DAS MINSK таксама падтрымае абранага(-ую) рэзідэнта(-ку) ў арганізацыйных пытаннях, звязаных з уездам у Германію.

Сям’я:
Сямейныя ўдзельнікі могуць далучыцца. Арганізатары могуць забяспечыць пражыванне для да 3 чалавек.

Але travel expenses і living expenses для сямейных удзельнікаў не пакрываюцца.

Даты рэзідэнцыі:
Красавік — ліпень 2027 года

Для заяўкі патрэбныя:
Адзін PDF-файл да 10 старонак і 5 MB, які ўключае:

  • Кароткую біяграфію;
  • Партфоліа або прыклады работ;
  • Кароткае апісанне праектнай ідэі — максімум 2 старонкі;
  • Cost estimate для праекта — максімум 1 старонка.

На сайце пазначана, што дэдлайн быў пашыраны.

Як падавацца:
Дашліце PDF-файл на email:
[residency@dasminsk.de](mailto:residency@dasminsk.de)

Старонка open call:
https://dasminsk.de/en/residency

Адбор:
Рэзідэнта(-ку) абярэ экспертная камісія.

Вынікі плануюць абвясціць у лістападзе–снежні 2026 года.

DAS MINSK — кулінарная рэзідэнцыя ў Патсдаме пра ежу, памяць і супольнасць — sekktor.online