Перайсці да асноўнага зместу

Даследчая рэзідэнцая FRIGÉNIA: Rural Landscapes Lab Residency

19 ліпеня 2026, 23:59 CEST
6 кастрычніка — 19 лістапада 2026
Alcácer do Sal, Партугалія
Бясплатна

Foundation DaST запрашае чатырох міжнародных мастакоў(-чак) у Торраў, рэгіён Алентэжу, на даследчую рэзідэнцыю, прысвечаную ландшафту, вуснай памяці, жывым традыцыям і будучыні сельскіх тэрыторый.

У цэнтры праграмы — гісторыя Фрыжэніі, 90-гадовай жыхаркі Торраў, якая не навучылася чытаць і пісаць, але захоўвае і перадае ў вершах досвед цэлага жыцця.

Для каго: мастакі(-чкі) з Еўропы. Прыярытэт надаецца прадстаўнікам(-цам) лузамоўнай дыяспары.

Шукаюць праекты ў галінах:

  • Міждысцыплінарнага мастацкага даследавання: мастацтва, антрапалогія, архівы, вусная гісторыя, мапаванне, палявыя даследаванні;
  • Лэнд-арту, малюнка ландшафту і фатаграфіі тэрыторыі;
  • Фатаграфіі, кіно, гукавога мастацтва і дакументальнага пісьма;
  • Літаратуры, тэатра, музыкі і перформансу.

Практыкі могуць звяртацца да экалогіі і ландшафту Торраў, мясцовых рамёстваў, сельскай памяці, вуснай паэзіі, досведу жанчын і супольных гісторый.

Праграма складаецца з трох этапаў:

  • Першыя 3 дні — знаёмства, прагулкі па мясцовасці, сустрэчы з супольнасцю і прэзентацыі праектаў;
  • Наступныя 39 дзён — развіццё праектаў з ментарскай падтрымкай;
  • Апошнія 3 дні — падрыхтоўка і публічная прэзентацыя вынікаў, open studios і сумесная размова з мясцовымі жыхар(к)амі.

Прапануецца:

  • Дапамога на дарогу;
  • Штодзённая выплата;
  • Пражыванне;
  • Доступ да працоўных прастораў;
  • Ментарская падтрымка;
  • Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю.