Dazed 100 2026–27 — адкрытыя намінацыі ў спіс маладых творцаў, якія фармуюць моладзевую культуру
Dazed 100 — штогадовы спіс маладых творцаў, якія, на думку медыя Dazed, фармуюць моладзевую культуру. Спіс выходзіць з 2015 года; у розныя гады ў ім былі Rosalía, Tyla, Greta Thunberg і Grace Wales Bonner. Раней яго складалі міжнародныя каманды Dazed, а ў 2026–27 годзе ўпершыню ўвесь спіс адкрыты для намінацый.
Для каго:
Маладыя творцы з любой краіны і любой творчай сферы: дызайнеры(-кі), музыкі, мастакі(-чкі), фатографы(-кі), актывісты(-кі), перформеры(-кі), візажысты(-кі), журналісты(-кі), спартоўцы, інаватары(-кі).
Шукаюць творчы талент разам з выразнай пазіцыяй і адчуваннем мэты.
Катэгорыі:
- Art & Photography;
- Beauty;
- Changemakers;
- Entertainment;
- Fashion;
- Music;
- Sports.
Што прапануецца:
- Профіль у каналах Dazed для кожнага і кожнай са 100 абраных;
- Падтрымка цягам 2027 года праз заказы, калабарацыі, камерцыйныя і рэдакцыйныя магчымасці на платформах Dazed;
- Доступ да Dazed Club — супольнасці больш як 33 000 творцаў; ён адкрываецца ўсім, хто падаў намінацыю.
Адбор:
Удзельнікаў(-ц) выбірае камітэт з больш як 15 чалавек з розных каманд Dazed — ад рэдакцыі і сацсетак да моды, стратэгіі і падзей.
Для заяўкі патрэбныя:
- Імя, email, узрост і месца жыхарства; займеннікі — па жаданні;
- Спасылка на Instagram або партфоліа;
- Тры тэксты па 200–300 слоў: пра сябе; як ваша праца ўплывае на моладзевую культуру; якое правіла вы парушылі з найбольшай карысцю;
- Катэгорыя са спісу вышэй;
- Партрэтнае фота — JPG або PNG, да 10 МБ.
Вынікі абвесцяць у студзені 2027 года.