Перайсці да асноўнага зместу

DEMO-LEAD — гадавая праграма дэмакратычнага лідарства для беларускіх актывістаў і актывістак

22 лістапада 2026
14 студзеня — 9 снежня 2027
Літва, Польшча, Швецыя
Бясплатна

DEMO-LEAD — гадавая адукацыйная праграма пра дэмакратычнае лідарства і ўдзельніцкія метады працы з людзьмі. Яе ладзяць АБФ Беларусь і шведская ABF Hälsingland пры садзейнічанні Solidarumo tiltas і падтрымцы Svenska institutet. Праграма абапіраецца на шведскую традыцыю народнай адукацыі Folkbildning: тут вучацца праз дыялог, абмен досведам і сумеснае дзеянне.

Для каго:

Беларускія актывісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) грамадзянскіх арганізацый, сетак, адукацыйных і грамадскіх ініцыятываў. Праграма падыходзіць, калі вы:

  • Маеце арганізацыю ці супольнасць, дзе зможаце ўжываць новыя веды, і яе падтрымку, каб тэставаць новыя падыходы;
  • Хочаце развіваць новыя спосабы працы з людзьмі і дзяліцца імі з іншымі.

Фармат:

  • Гадавая праграма для 25 удзельнікаў(-ц);
  • Пяць афлайн-модуляў у Літве, Польшчы і Швецыі, а таксама ўводная і фінальныя анлайн-сесіі;
  • Модулі — гэта практычныя майстэрні, навучальныя гурткі, групавая праца і рэфлексія;
  • Паміж модулямі — практычныя заданні, анлайн-ментарства і абмен досведам з іншымі ўдзельнікамі(-цамі);
  • Мовы: беларуская, расейская і англійская, без перакладу.

Каляндар 2027 года:

  • 14 студзеня — уводная анлайн-сесія, 18:00–21:00 CET;
  • 19–21 лютага — модуль 1, Літва;
  • 16–18 красавіка — модуль 2, Польшча;
  • 4–6 чэрвеня — модуль 3, Літва;
  • 24–26 верасня — модуль 4, Польшча;
  • 9–14 лістапада — модуль 5, Швецыя;
  • 9 снежня — фінальная анлайн-сесія, 18:00–21:00 CET.

Што прапануецца:

  • Метады, якія дапамагаюць людзям разам абмяркоўваць пытанні і вырашаць, як дзейнічаць далей;
  • Практыка фасілітацыі: як весці групавыя абмеркаванні, арганізоўваць навучальныя гурткі і майстэрні, дзе людзі вучацца адно ў аднаго;
  • Як ствараць інклюзіўную адукацыйную прастору, дзе кожны можа свабодна выказацца і ўдзельнічаць;
  • Культурныя і творчыя метады працы з людзьмі і супольнасцямі;
  • Гендарная перспектыва ў планаванні, фасілітацыі і развіцці арганізацыі;
  • Аналіз выклікаў будучыні і стратэгіі змен;
  • Анлайн-ментарства, пакуль вы працуеце над уласнай ініцыятывай;
  • Кампенсацыя дарогі, пражывання і харчавання;
  • Сетка аднадумцаў, якая працуе і пасля праграмы, у тым ліку alumni-сетка Svenska institutet;
  • Сертыфікат аб праходжанні праграмы.

Пяць адукацыйных напрамкаў: адукацыя дарослых, педагогіка і лідарства; культура як рухавік народнай адукацыі; гендарная роўнасць на практыцы; майстэрня дэмакратыі (удзельніцкія метады, фасілітацыя, інструменты грамадзянскага ўдзелу); майстэрня будучыні (прэзентацыя праектаў, планаванне і пабудова сеткі).

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Удзел ва ўсіх сесіях і модулях з календара;
  • Практычныя заданні паміж модулямі і ўжыванне новых метадаў у сваёй арганізацыі ці супольнасці;
  • Распрацаваць і пратэставаць уласную ініцыятыву ці праект і прэзентаваць яго на фінальным модулі ў Швецыі.

Адбор:

25 месцаў. Удзел ва ўсёй гадавой праграме — абавязковая ўмова адбору, таму праверце, ці зможаце прысутнічаць на ўсіх сесіях, перш чым падавацца.

Кантакт: Telegram: @DEMOLEAD2027(знешні сайт).

Арганізатар:

АБФ Беларусь і ABF Hälsingland (Швецыя) пры садзейнічанні Solidarumo tiltas (Літва) і падтрымцы Svenska institutet (Шведскі інстытут).

DEMO-LEAD — гадавая праграма дэмакратычнага лідарства для беларускіх актывістаў і актывістак — sekktor.online