Democracy Residency “European Dream” — рэзідэнцыя пра дэмакратыю
Democracy Foundation з Кулдыгі збірае шэсць чалавек з розных краін і прафесій, каб шукаць спосабы не толькі гаварыць пра дэмакратыю, але і адчуць яе на практыцы — праз удзел, уладу, давер, адрозненні і жыццё разам.
Для каго:
Людзі з самых розных сфер, якія жывуць у еўрапейскіх краінах — не толькі ў ЕС. Арганізатары(-кі) называюць грамадзянскі актывізм, мастацтва, даследаванні, журналістыку, адукацыю, дызайн, архітэктуру, спорт, прадпрымальніцтва, сацыяльную працу, кулінарыю, праграмаванне, маркетынг і камунікацыю — але спіс адкрыты.
Пра рэзідэнцыю:
Тры тыдні рэзідэнты(-кі) будуць распрацоўваць актыўнасці для Kuldīga Democracy Festival. Гэта можа быць гульня, варкшоп, перформанс, новы фармат размовы ці ўдзелу — або нешта, чаму яшчэ няма назвы. Галоўнае, каб наведвальнікі(-цы) фестывалю сталі ўдзельнікамі(-цамі), а не проста гледачамі(-чкамі). Гатовых рашэнняў не чакаюць: важныя цікаўнасць, гатоўнасць эксперыментаваць і працаваць разам.
Рэзідэнцыя — частка праграмы Liepāja — European Capital of Culture 2027.
Што прапануецца:
- Пражыванне ў Старым горадзе Кулдыгі;
- Стыпендыя 1000 EUR на штодзённыя выдаткі падчас рэзідэнцыі;
- Асобны бюджэт да 1000 EUR на кожнага(-ую) ўдзельніка(-цу) — на распрацоўку і правядзенне сваёй актыўнасці.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прыехаць у Кулдыгу на рэзідэнцыю 3–23 жніўня 2027 года;
- Распрацаваць актыўнасць для фестывалю — пажадана разам з іншымі рэзідэнтамі(-ткамі), але можна і паасобку;
- Працаваць з мясцовай супольнасцю: жыхары(-ркі) Кулдыгі будуць далучацца да планавання;
- Правесці сваю актыўнасць на Kuldīga Democracy Festival 20–21 жніўня 2027 года.
Кантакт: info@demokratijasfonds.lv