Design Wave Festival 2026 — хакатон, пітчынгі і паказы для дызайнераў(-ак) і творцаў
Design Wave Festival 2026 — трохдзённы гібрыдны фестываль у Рызе, частка праекта Time for (S)Heroes, які суфінансуе ЕС праз праграму Creative Europe. Тэма году — «Reimagining Heroism»: як мода, мастацтва, лічбавы дызайн і тэхналогіі могуць працаваць на ўстойлівасць, інклюзію і клопат. У праграме — лекцыі, майстар-класы, варкшопы, міждысцыплінарны хакатон з ментар(к)амі, паказы, выставы, лічбавыя прэзентацыі і нетворкінг. Сярод тэм — устойлівы і цыркулярны дызайн, лічбавая мода і творчасць з выкарыстаннем ШІ.
Фестываль адкрыты для дызайнераў(-к) моды і касцюма, мастакоў(-чак), лічбавых творцаў, спецыялістаў(-ак) па тэхналогіях, студэнтаў(-ак), прадпрымальнікаў(-ц) і іншых прафесіяналаў(-ак) крэатыўных індустрый.
Можна зарэгістравацца як:
- Аўтар(-ка) ідэі або праекта — каб прадставіць ідэю, прататып, прадукт або калекцыю;
- Удзельнік(-ца) хакатона — каб далучыцца да чужой каманды з мастацкімі, тэхнічнымі, лічбавымі або бізнес-навыкамі (уласная ідэя не патрэбная);
- Эксперт(-ка) — дызайнеры(-кі), ментары(-кі), спікеры(-кі), прадстаўнікі(-цы) ўлад, якія займаюцца культурнай палітыкай;
- Наведнік(-ца) — на публічныя сесіі і прэзентацыі.
Трэкі (паводле Creative Readiness Levels — узроўню гатоўнасці праекта):
- IDEA (CRL 1–3) — ідэі на раннім этапе; пітчынгі ў пятніцу, 27 лістапада. Лепшыя праекты могуць прэтэндаваць на рэзідэнцыйны трэк CREASheroes;
- PROTOTYPE (CRL 4–6) — прататыпы, узоры і праекты, якія ўжо можна ўвасобіць фізічна. Прэзентацыі ў чацвер, 26 лістапада. Таксама ўдзельнічаюць у адборы на рэзідэнцыі;
- PRODUCT (CRL 7–9) — гатовыя або амаль гатовыя працы для публічнага паказу (подыум, выстава, перформанс, дэма).
Што прапануецца:
- Лекцыі, майстар-класы, варкшопы і хакатон з ментарскай падтрымкай;
- Магчымасць прэзентаваць ідэю, прататып або калекцыю;
- Нетворкінг і сустрэчы з удзельнікамі(-цамі) і ментарамі(-камі) праз платформу b2match;
- Для праектаў трэкаў IDEA і PROTOTYPE — шанец трапіць на міжнародныя рэзідэнцыі ў Фінляндыі (Ankkapurha і кампус Xamk у Каўвале) або ў Іспаніі (Espronceda Institute of Art and Culture, Барселона).
Грашовых прэмій няма. Паводле сайта праекта, камандам, адабраным на рэзідэнцыі, пакрываюць дарогу, пражыванне, матэрыялы і выдаткі на выставу. Даты і працягласць рэзідэнцый не пазначаныя.
Подыум (Design Wave Catwalk Open Call):
Асобны набор на паказ 26 лістапада для дызайнераў(-ак), мастакоў(-чак), творчых каманд, студэнтаў(-ак) і незалежных брэндаў моды з любой краіны, ад 18 гадоў. Можна падавацца ў трэк PROTOTYPE (эксперыментальныя рэчы і прататыпы, з магчымасцю адбору на рэзідэнцыі) або PRODUCT (гатовыя рэчы і калекцыі, толькі паказ).
Адабраныя ўдзельнікі(-цы) атрымліваюць:
- Слот каля 5 хвілін — звычайна да 10 вобразаў (для большых калекцый могуць разгледзець даўжэйшы);
- Фізічны подыум з магчымым музычным, аўдыявізуальным або лічбавым суправаджэннем;
- Магчымасць папрацаваць у межах хакатона з перформерамі(-камі), мастакамі(-чкамі) і ментарамі(-камі) над сторытэлінгам, харэаграфіяй, музыкай і лічбавымі элементамі;
- Бачнасць праз фестывальныя паказы, дакументацыю і магчымыя лічбавыя выставы.
Умовы падтрымкі ўзгадняюць з кожным(-ай) адабраным(-ай) асобна. Колькасць слотаў абмежаваная, і рэгістрацыя не гарантуе месца. Заяўкі ацэньваюць паводле творчай якасці, адпаведнасці тэме фестывалю, магчымасці рэалізацыі і ёмістасці подыума.
Для заяўкі на подыум патрэбныя:
- Апісанне праекта;
- Партфоліа праекта або канцэпцыі з фота, эскізамі або візуалізацыямі;
- Колькасць вобразаў і інфармацыя пра мадэляў;
- Патрэбы ў бэкстэйджы, аўдыявізуальнай або тэхнічнай падтрымцы.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Выбраць трэк, які адпавядае ўзроўню гатоўнасці праекта;
- Прэзентаваць ідэю, прататып або прадукт падчас фестывалю;
- У хакатоне — развіваць канцэпцыю ў камандзе разам з ментарамі(-камі).
Дэдлайн:
- Заяўкі на подыум — да 10 лістапада 2026 года;
- Рэгістрацыя на фестываль — да 26 лістапада 2026 года.
Як падавацца:
Зарэгіструйцеся на платформе b2match: стварыце профіль, выберыце тып удзелу і апішыце свой праект. Каб падацца на подыум, выберыце тып «I Want to Present My Product», трэк, опцыю Catwalk Presentation на 26 лістапада і загрузіце матэрыялы.
Кантакт: techcenter@techcenter.lv
Арганізатар:
Latvian Technological Center (LTC) разам з партнёрамі праектаў CREASheroes і Nordplus Digtex, у межах праекта Time for (S)Heroes (сярод партнёраў — Xamk і Espronceda). Праект суфінансуецца Creative Europe.