Перайсці да асноўнага зместу

Designers in Residence — 3-месячная рэзідэнцыя ў Германіі для маладых дызайнераў(-ак)

2 лістапада 2026
1 красавіка — 30 чэрвеня 2027
Pforzheim, Германія
Анлайн
Бясплатна
1 000 EUR

EMMA — Kreativzentrum Pforzheim прымае заяўкі на праграму Designers in Residence 2027. Трох маладых дызайнераў(-ак) запросяць на 3-месячную рэзідэнцыю ў Pforzheim, Германія. Праграма прапануе абсталяваныя працоўныя месцы, бясплатнае пражыванне, 1 000 EUR у месяц, кампенсацыю дарогі і падтрымку на матэрыялы.

Для каго:
Маладыя міжнародныя дызайнеры(-кі), якія працуюць у сферы:

  • ювелірнага дызайну;
  • моды;
  • аксесуараў;
  • прамысловага дызайну;
  • камунікацыйнага дызайну;
  • іншых дызайн-дысцыплін.

Міждысцыплінарныя праекты вітаюцца.

Кандыдаты(-кі) павінны мець завершаную адукацыю ва ўніверсітэце або ўніверсітэце прыкладных навук і адпавядаць адной з умоў:

  • быць не старэйшымі за 35 гадоў;
  • або завяршыць навучанне не больш як 2 гады таму.

Патрэбныя навыкі англійскай або нямецкай мовы. Заяўку трэба падаваць на англійскай мове.

Пра рэзідэнцыю:
Designers in Residence — штогадовая стыпендыяльная праграма ў Pforzheim, Германія, якую ладзіць горад Pforzheim у супрацы з Pforzheim University of Applied Sciences і Design Center Baden-Württemberg.

У 2027 годзе трох дызайнераў(-ак) запросяць у EMMA — Kreativzentrum Pforzheim на 3-месячны працоўны перыяд.

Падчас рэзідэнцыі трэба працаваць над праектам, які можна рэалізаваць у межах праграмы. Вынікі будуць прадстаўленыя на выставе ў EMMA — Kreativzentrum Pforzheim.

Калі:
1 красавіка — 30 чэрвеня 2027 года

Удзельнікі(-цы) павінны знаходзіцца на рэзідэнцыі; адсутнічаць можна не больш за 10 дзён.

Што прапануюць:

  • цалкам абсталяваныя працоўныя месцы ў майстэрнях EMMA — Kreativzentrum Pforzheim;
  • бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі;
  • магчымасць карыстацца майстэрнямі Pforzheim University, калі гэта патрэбна для праекта;
  • стыпендыю 1 000 EUR у месяц;
  • кампенсацыю дарогі ў абодва бакі;
  • падтрымку на матэрыяльныя выдаткі;
  • магчымасць нэтворкінгу з журы і прафесарамі(-камі) Pforzheim University;
  • фінальную выставу вынікаў рэзідэнцыі.

Колькасць месцаў:
3

Для заяўкі патрэбныя:

  • CV з інфармацыяй пра папярэднія гранты, узнагароды і прэміі;
  • пацвярджэнне завершанай адукацыі — пры патрэбе з завераным перакладам на нямецкую або англійскую;
  • прыклады работ: прадукты, мадэлі, фотаздымкі або іншыя выявы дызайн-прац;
  • апісанне праекта, які вы хочаце рэалізаваць падчас рэзідэнцыі.

Усе абавязковыя дакументы трэба загрузіць у PDF. У форме пазначана, што партфоліа можа быць да 10 старонак, максімальны памер файла — 50 MB.

Важна:

  • можна падаць толькі адну заяўку;
  • форму нельга часова захаваць, таму тэксты лепш загадзя падрыхтаваць у асобным дакуменце;
  • рэгістрацыйнага ўнёску няма.

Q&A:
15 кастрычніка 2026 года а 14:00 CET арганізатары правядуць адкрытую Zoom-сустрэчу пра працэс падачы заяўкі.

Вынікі:
Пра рашэнне паведамяць пісьмова ў сярэдзіне снежня 2026 года.

Як падавацца:
Толькі анлайн праз партал:
https://veranstaltungen.emma-pf.de/en/events/designers-in-residence-2027

Старонка праграмы:
https://www.emma-pf.de/en/designers-in-residence/designers-in-residence-scholarship/

Арганізатары:
EMMA — Kreativzentrum Pforzheim, горад Pforzheim, Pforzheim University of Applied Sciences і Design Center Baden-Württemberg.

Designers in Residence — 3-месячная рэзідэнцыя ў Германіі для маладых дызайнераў(-ак) — sekktor.online