Detect to Protect — Erasmus+ трэнінг пра штучны інтэлект і медыяпісьменнасць у Рызе
Detect to Protect — міжнародны трэнінг Erasmus+ у Латвіі пра штучны інтэлект і яго наступствы для медыя, грамадства і штодзённага жыцця. Удзельнікі(-цы) будуць абмяркоўваць развіццё штучнага інтэлекту, дыпфэйкі, трэнды медыяспажывання, крытычнае мысленне і тое, як весці раўнапраўны дыялог пра складаныя тэхналагічныя і грамадскія тэмы.
Для каго: людзі ад 18 гадоў — верхняй узроставай мяжы няма.
Падавацца можна, калі вы:
- цікавіцеся штучным інтэлектам, медыяспажываннем, крытычным мысленнем і медыяпісьменнасцю;
- адчуваеце, што вам бракуе ведаў і кампетэнцый у гэтай тэме;
- валодаеце англійскай мовай мінімум на ўзроўні B1;
- жывяце ў Польшчы або гатовыя ехаць на трэнінг з Польшчы.
Мэты трэнінгу:
- разабрацца ў трэндах развіцця штучнага інтэлекту, яго магчымасцях і рызыках;
- развіць навыкі фасілітацыі і пабудовы раўнапраўнага дыялогу;
- умацаваць крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць;
- лепш зразумець, як працуе інфармацыя і як яна выкарыстоўваецца;
- падтрымаць супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі арганізацыямі і актывістамі(-камі).
Арганізатары пакрываюць:
- пражыванне ў гатэлі недалёка ад цэнтра Рыгі;
- трохразовае харчаванне падчас трэнінгу.
Дарожныя выдаткі кампенсуюцца да 309 EUR. Важна: кампенсацыя за квіткі адбываецца пасля зацвярджэння фінальнай справаздачы па праекце і можа заняць да 180 дзён. Арганізатары раяць карыстацца экалагічнымі відамі транспарту.
Адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны:
- адказна наведваць навучальныя заняткі;
- удзельнічаць у распаўсюдзе вынікаў праекта пасля вяртання — напрыклад, зрабіць інфармацыйную кампанію, постары, вэбінар або варкшоп па тэме трэнінгу;
- да 5 кастрычніка запоўніць план паездкі ў Латвію;
- купляць квіткі толькі пасля ўзгаднення плана паездкі і не пазней за 10 кастрычніка.
Анкету трэба запоўніць па-англійску. Арганізатары просяць шчырыя адказы без выкарыстання штучнага інтэлекту.
Для разгляду анкеты таксама патрабуецца падпіска на сацсеткі інфармацыйнага партнёра — ФОРИН-офиса — і mOST.
Калі: 30 кастрычніка — 9 лістапада 2026 года. 30 кастрычніка і 9 лістапада — дні прыезду і ад’езду.
Пра вынікі адбору паведамяць да 3 кастрычніка.
Арганізатары і партнёры:
Праект арганізуецца ў межах праграмы моладзевай мабільнасці Еўрапейскай камісіі Erasmus+.
Партнёр ад Польшчы — нефармальная моладзевая група mOST.
ФОРИН-офис — інфармацыйны і метадычны партнёр праграмы.