DeVos Institute Global Executive Fellowship 2027–2029 — праграма для кіраўнікоў і кіраўніц культурных арганізацый
Global Executive Arts Management Fellowship — трохгадовая праграма DeVos Institute of Arts and Nonprofit Management. Удзельнікі(-цы) штогод праводзяць чатыры тыдні ў ЗША і вучацца стратэгіі, фандрайзінгу і кіраванню.
Для каго:
Кіраўнікі(-цы) некамерцыйных арганізацый у сферы мастацтва, культуры, спадчыны і гуманітарыстыкі — з ЗША і з любой іншай краіны. Праграма аднолькава падыходзіць і для вялікіх, і для малых арганізацый.
Умовы для таго, хто падаецца:
- Цяпер займаць кіраўнічую пасаду (CEO, Executive Director, General Manager або падобную) — на поўную стаўку, на аплатнай і пастаяннай аснове;
- Падпарадкоўвацца непасрэдна праўленню (або аналагічнаму органу) ці CEO і адказваць за стратэгію па ўсіх асноўных напрамках працы арганізацыі. Падыходзяць, напрыклад, пасады President, Executive Director, General Director, Managing Director, General Manager, Deputy Director, Vice President;
- Добра валодаць дзелавой англійскай — вусна і пісьмова.
Умовы для арганізацыі:
- Не менш за трох супрацоўнікаў(-ц) на поўную стаўку (або эквівалент);
- Не менш за тры гады рэгулярнай праграмнай дзейнасці;
- Гадавы аперацыйны бюджэт — не менш за 250 000 USD або 220 000 EUR.
Фармат:
Трохгадовая праграма: кожнае лета — чатыры тыдні інтэнсіўнага навучання ў ЗША. У 2027 годзе заняткі пройдуць 6–30 ліпеня 2027 года ў Вашынгтоне; у 2028 і 2029 гадах плануецца такі ж графік. У некаторыя гады праграму могуць праводзіць у іншых гарадах Усходняга ўзбярэжжа ЗША. Паміж летнімі сесіямі ўдзельнікі(-цы) ўкараняюць распрацаваныя стратэгіі ў сваіх арганізацыях. Мова праграмы — англійская.
Кожны год да праграмы далучаецца новая група, якая вучыцца разам з дзвюма старэйшымі. За тры гады кожны чалавек у праграме працуе з пяццю групамі.
Што прапануецца:
- Навучанне стратэгічнаму планаванню, лідарству, фандрайзінгу, маркетынгу, працы з праўленнем, кіраванню персаналам і фінансаваму планаванню;
- Тэмы курса таксама ахопліваюць бізнес-мадэль і ўстойлівасць арганізацыі, выхад з крызісу, ШІ ў мастацтве і планаванне новых культурных будынкаў;
- Праца над стратэгіяй уласнай арганізацыі на працягу ўсёй праграмы;
- Лекцыі кіраўніцтва інстытута і запрошаных экспераў і экспертак з вялікім досведам, разборы кейсаў;
- Навучанне ў групе, нетворкінг і час на рэфлексію;
- Пералёт і наземны транспарт паміж месцам навучання і вашым штатам або краінай пражывання;
- Пражыванне на час навучання;
- Суткавыя на час навучання;
- Візавая падтрымка для замежных удзельнікаў(-ц);
- Матэрыялы праграмы.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Удзел ва ўсіх трох летніх сесіях па чатыры тыдні;
- Распрацоўка, укараненне і дапрацоўка стратэгій для сваёй арганізацыі.
Адбор: кожны год адбіраюць каля сямі чалавек.
Пытанні пра ўмовы ўдзелу — Fellowships@DeVosInstitute.net.
Арганізатар:
DeVos Institute of Arts and Nonprofit Management (Вашынгтон, ЗША). Праграму вядуць старшыня інстытута Michael M. Kaiser і прэзідэнт Brett Egan. Яна існуе з 2001 года.