Перайсці да асноўнага зместу

Digital Art Residency — рэзідэнцыя для творцаў, якія базуюцца ў Швейцарыі

28 жніўня 2026
Berlin, Швейцарыя
Бясплатна
4 000 EUR

Digital Art Residency — супольная праграма transmediale і Swiss Arts Council Pro Helvetia. Рэзідэнцыя падтрымлівае развіццё новай працы або працяг ужо існага праекта, звязанага з даследаваннем у межах Digital Art Residency. Праект павінен быць завершаны не пазней за снежань 2027 года.

Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), практыкі, дызайнеры(-кі), саўнд-артысты(-кі) і калектывы, якія працуюць у сферы лічбавага мастацтва.

Падавацца могуць аўтары(-кі), якія:

  • Маюць швейцарскае грамадзянства або сталую рэзідэнцыю ў Швейцарыі;
  • Моцна звязаныя са швейцарскай культурнай сцэнай;
  • Адпавядаюць агульным патрабаванням Pro Helvetia.

Праграма адкрытая для практык на скрыжаванні:

  • Медыямастацтва;
  • Перформансу;
  • Гуку;
  • Moving image;
  • Лічбавых мастацкіх практык.

Фармат:

2-месячная гібрыдная рэзідэнцыя паміж сярэдзінай траўня і сярэдзінай ліпеня 2027 года.

Абавязковая прысутнасць у Берліне цягам усяго чэрвеня 2027 года.

Рэзідэнцыя праходзіць у transmediale studio ў silent green Kulturquartier у Berlin-Wedding.

Што будзе:

  • Дыстанцыйная праца і месяц працы ў Берліне;
  • Доступ да transmediale studio;
  • Публічная прэзентацыя ў межах year-round studio programme;
  • Магчымасць анлайн-публікацыі ў journal transmediale;
  • Сувязі з берлінскімі інстытуцыямі і культурнымі стэйкхолдарамі;
  • Прэзентацыя праекта падчас transmediale festival у студзені 2027 года.

Прапануецца:

  • Агульна 4000 CHF за 2 месяцы ≈ 4325 EUR;
  • Вытворчы грант 15 000 CHF ≈ 16 210 EUR;
  • Дарога і пражыванне для фестывалю і рэзідэнцыі.

Падавацца могуць дуэты і калектывы, але ганарар і вытворчы грант застаюцца тымі самымі і мусяць быць падзеленыя паміж удзельнікамі(-цамі).

Таймлайн:

  • Кастрычнік 2026 — вынікі;
  • 26–31 студзеня 2027 — старт рэзідэнцый падчас transmediale festival, удзел рэкамендаваны;
  • Травень 2027 — анбордынг і першая гібрыдная частка;
  • Чэрвень 2027 — месяц у Берліне, прысутнасць абавязковая;
  • Ліпень 2027 — другая гібрыдная частка і справаздачнасць;
  • Да снежня 2027 — завяршэнне праекта.

Для падачы патрэбны:

  • Апісанне праекта — да 400 слоў;
  • Апісанне развіцця праекта: цяперашні стан і планы да, падчас і пасля рэзідэнцыі — да 200 слоў;
  • Візуальныя або аўдыяматэрыялы — да 5 файлаў, па жаданні;
  • Кароткая біяграфія;
  • Кантактная інфармацыя;
  • Дадатковыя спасылкі або партфоліа — PDF да 5 старонак, па жаданні.