Перайсці да асноўнага зместу

Digital Shifts — анлайн-вэбінары пра штучны інтэлект у сцэнічных мастацтвах і жывой музыцы

15 снежня 2026, 8:00 CET
3 лістапада — 15 снежня 2026
Анлайн
Бясплатна

Digital Shifts — новая серыя вэбінараў ад чатырох еўрапейскіх культурных сетак. Яны разбіраюць, што штучны інтэлект дае культурніцкім прафесіяналам(-кам), дзе ягоныя межы і як выбіраць лічбавыя інструменты так, каб у цэнтры працы заставаліся мастацкія каштоўнасці і чалавечае меркаванне. На кожнай сесіі будзе час на пытанні і абмен ідэямі са спікерамі і іншымі ўдзельнікамі(-цамі).

Праграма першых трох вэбінараў:

  • Ужо адбыўся! 3 лістапада 2026 года, 10:00–12:00 CET — «AI: Artistic Intelligence» (куратарства EFA) са спікерам Sir Jonathan Mills, кампазітарам і дырэктарам Edinburgh International Festival у 2007–2014 гадах. Тэма — што значыць быць чалавекам у часы алгарытмаў, сімуляцый і паскарэння;
  • 12 лістапада 2026 года, 15:00–16:00 CET — «Agentic AI for Music Professionals: Tools, Ethics and Governance» (куратарства EJN) са спікерам Emanuele Frontoni, прафесарам камп'ютарных навук University of Macerata. Як карыстацца AI-агентамі для планавання, кіравання праектамі, камунікацыі і даследаванняў, што кажа пра этыку і ахову даных еўрапейскае заканадаўства і як скласці палітыку выкарыстання AI для сваёй арганізацыі;
  • 15 снежня 2026 года, 10:00–12:00 CET — «Changing Working Habits» (куратарства Live DMA) са спікерам Yvan Boudillet, генеральным сакратаром Music Tech Europe. Практычная сесія пра тое, якія задачы даручаць AI-асістэнтам, дзе іх межы і як мяняюцца працоўныя звычкі і патрэбныя навыкі.

У 2027 годзе будуць новыя вэбінары — каляндар апублікуюць пазней.

Арганізатар: Europe Jazz Network (EJN), European Festivals Association (EFA), Live DMA і YOUROPE — еўрапейскія сеткі фестываляў, пляцовак і арганізацый жывой музыкі.

Digital Shifts — анлайн-вэбінары пра штучны інтэлект у сцэнічных мастацтвах і жывой музыцы — sekktor.online