Для тых, хто ў Польшчы: Mentors4Art — бясплатная ментарская праграма для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і культурных менеджараў(-ак)
Mentors4Art powered by RDF — праграма фундацыі Mentors4Starters і Robert Dobrzycki Foundation. Праграма адказвае на практычныя выклікі людзей культуры: як манетызаваць мастацтва, не губляючы ідэнтычнасці; як наладзіць адносіны з бізнес-партнёрамі; як пабудаваць доўгатэрміновую стратэгію развіцця і выйсці з «пасткі грантазалежнасці».
Для каго: праграма разлічаная на тры тыпы ўдзельнікаў(-ц):
- Мастакі(-чкі), якія прынамсі 7 гадоў ствараюць візуальнае мастацтва, маюць дасягненні (выставы, узнагароды, прададзеныя працы) і хочуць умацаваць мяккія і бізнес-кампетэнцыі, каб дзейнічаць эфектыўней і больш прадаваць;
- Мастакі(-чкі) з такім жа досведам, якія сумяшчаюць творчасць з іншай працай і хочуць стаць прафесійнымі аўтарамі(-камі), якія жывуць з мастацтва;
- Куратары(-кі), менеджары(-кі), аніматары(-кі) або прадзюсары(-кі) культуры з прынамсі 7-гадовым досведам, якія кіруюць установай, фондам ці праектам і гатовыя выйсці на новы ўзровень.
Пад «візуальным мастацтвам» арганізатары маюць на ўвазе: жывапіс, скульптуру, графіку, мастацкую і дакументальную фатаграфію, малюнак і ілюстрацыю, тканкае мастацтва, кераміку і шкло, відэамастацтва, мультымедыйныя і інтэрактыўныя інсталяцыі, генератыўнае і лічбавае мастацтва, мастацтва ў грамадскай прасторы, 3D-мэпінг і светлавыя інсталяцыі.
Сярод ментараў(-ак) праграмы — Grażyna Piotrowska-Oliwa (прэзідэнтка Grupa Modne Zakupy, членка Рады дырэктараў Pepco Group), Paweł Potoroczyn (шматгадовы дырэктар Instytutu Adama Mickiewicza), Paweł Miller (уладальнік Nordstar, эксперт па камунікацыі і брэндынгу), Wojciech Borowski (Group CEO McCANN Poland), Aleksandra Szymańska (дырэктарка Instytutu Przemysłów Kreatywnych) і Aneta Dalbiak (дырэктарка Centralnego Muzeum Włókiennictwa w Łodzi).
Што прапануецца:
- 6 індывідуальных сесій з бізнес-ментарам(-кай), падабраным(-ай) пад вашы патрэбы і выклікі;
- Практычныя варкшопы і тэматычныя сустрэчы пра камерцыялізацыю культурных праектаў, фандрайзінг, перамовы і асабісты брэнд;
- Далучэнне да супольнасці ўдзельнікаў(-ц) праграмы і сеткі больш за 500 выпускнікоў(-ц) фундацыі Mentors4Starters;
- Афіцыйны kick-off і ўводныя варкшопы (верасень 2026), а ў фінале — гала-падзея і ўступленне ў закрытую супольнасць alumni M4S.
Колькасць месцаў абмежаваная да 20, агульная працягласць праграмы — 5 месяцаў.
Калі і дзе: варкшопы і сустрэчы супольнасці праходзяць стацыянарна ў Варшаве; індывідуальныя ментарскія сесіі 1:1 могуць быць анлайн або ўжывую — па дамоўленасці з ментарам(-кай). Афіцыйны старт праграмы плануецца на верасень 2026 года.
Для падачы патрэбны: запоўненая анкета-заяўка (перададбор). Пасля яе адабраных(-ых) кандыдатаў(-ак) запросяць на паглыбленае кваліфікацыйнае інтэрв'ю; па выніках размоў сфармуюць фінальную групу з не больш як 20 удзельнікаў(-ц).