Перайсці да асноўнага зместу

dm-Award connecting worlds 2026 — 10 000 EUR і да 20 000 EUR на медыямастацкі праект у Карлсруэ

25 лістапада 2026, 13:00 CET
12 жніўня — 13 верасня 2027
Karlsruhe, Германія
Бясплатна
10 000 EUR

dm-Award connecting worlds — штогадовая прэмія фестывалю святла SCHLOSSLICHTSPIELE ў Карлсруэ (Германія). Кожны вечар цягам чатырох тыдняў на 170-метровы фасад барочнага палаца праецыруюць мастацкія mapping-шоу, а прэмія шукае праекты, якія выносяць гэтыя праекцыі ў горад.

Для каго:

Мастакі(-чкі) і калектывы, якія працуюць з медыямастацтвам, projection mapping, інтэрактыўнымі і імерсіўнымі фарматамі ў публічнай прасторы. Падавацца можна індывідуальна або калектывам.

Не могуць удзельнічаць супрацоўнікі(-цы) арганізацый-партнёраў, спонсараў і фундатара прэміі, а таксама сябры(-оўкі) журы.

Пра конкурс:

Тэма 2027 года — PLAYGROUND. Праект мусіць злучыць праекцыю на палацы з Рынкавай плошчай (Marktplatz) у цэнтры Карлсруэ і па-гульняваму ажывіць публічную прастору. Пераможны праект пакажуць на SCHLOSSLICHTSPIELE і выставе Media art is here з 12 жніўня па 13 верасня 2027 года — у агульнай праграме вечара або як асобны пункт.

Што трэба прапанаваць:

Праект з дзвюх частак:

  • Projection mapping на фасадзе палаца даўжынёй 2–5 хвілін;
  • Мінімум адзін «сатэліт» на Рынкавай плошчы, які працуе і без праекцыі.

Праект павінен быць даступны для ўсіх і бясплатны для публікі. Паказваць яго можна ўвесь фестываль або толькі ў асобныя перыяды. Ужо рэалізаваныя праекты дапускаюцца, калі іх адаптаваць.

Арганізатары(-кі) прыводзяць такія прыклады фарматаў:

  • Інтэрактыўныя праекцыі, гульнявыя элементы і праекты з удзелам публікі;
  • Інсталяцыі і медыятворы, звязаныя з праекцыяй на палацы;
  • Рынкавая плошча як пляцоўка для творчых ідэй;
  • Спалучэнне projection mapping з іншымі мастацтвамі — канцэртамі, акцыямі, перформансамі цягам некалькіх дзён;
  • Новыя прасторавыя досведы, у якіх задзейнічаныя будынкі вакол плошчы;
  • Скульптурныя элементы, 3D і імерсіўныя фарматы;
  • Новыя тэхналогіі;
  • Супраца мясцовых і міжнародных творцаў.

Што прапануецца:

  • Прэмія 10 000 EUR;
  • Да 20 000 EUR нета на вытворчасць праекта;
  • Куратарская і тэхнічная падтрымка ад партнёраў праекта (Kulturamt Karlsruhe, ZKM, KME);
  • Паказ на SCHLOSSLICHTSPIELE і выставе Media art is here 2027.

Сума на вытворчасць — гэта не дадатковы ганарар: з яе трэба пакрыць усе выдаткі праекта, у тым ліку ганарары, тэхнічнае абсталяванне і дарогу. Наяўная тэхніка і інфраструктура фестывалю апісаныя ў Production Guidelines — змены або дадатковае абсталяванне ўдзельнікі(-цы) плануюць і закладаюць самі.

Што чакаецца ад пераможцаў:

  • Скончыць праект да 31 ліпеня 2027 года, каб хапіла часу на мантаж і планаванне;
  • Узгадняць рэалізацыю з офісам UNESCO City of Media Arts пры Аддзеле культуры Карлсруэ;
  • Старанна падрыхтаваць аўдыя, выявы і тэксты — іх будуць выкарыстоўваць у публікацыях пра праект.

Для заяўкі патрэбныя:

Адзін дакумент на нямецкай або англійскай мове, у якім ёсць:

  • Звесткі пра аўтара(-ку) або групу: імя або назва, email, паштовы адрас, тэлефон, грамадзянства або месца жыхарства, кароткая біяграфія;
  • Кароткае і зразумелае апісанне праекта са сторыбордам і ідэямі паказу — да 1500 знакаў з прабеламі;
  • Спіс патрэбных матэрыялаў, тэхнікі і персаналу (ахова, нагляд, мантаж і дэмантаж і г.д.), а таксама звесткі пра перадачу правоў на выкарыстанне;
  • Візуальныя матэрыялы: да 5 выяваў (рэндэры, фота, ілюстрацыі), да 3 відэа- або аўдыякліпаў да 5 хвілін кожны або да 5 спасылак.

Тэкст нельга дасылаць у выглядзе выяваў. Заяўкі, якія не адпавядаюць патрабаванням, да журы не трапяць.

Таймлайн:

  • Сярэдзіна снежня 2026 года — адказы ўдзельнікам(-цам);
  • Студзень 2027 года — публічнае абвяшчэнне пераможцаў;
  • 31 ліпеня 2027 года — праект павінен быць гатовы;
  • 12 жніўня – 13 верасня 2027 года — SCHLOSSLICHTSPIELE і Media art is here.

Як падавацца:

Даслаць заяўку на cityofmediaarts@kultur.karlsruhe.de спасылкай на спампоўку. Перад падачай варта прачытаць Production Guidelines і паглядзець мадэльныя даныя і фота фасада. Поўныя ўмовы — у PDF open call.

Арганізатар:

Офіс UNESCO City of Media Arts пры Аддзеле культуры горада Карлсруэ ў партнёрстве з dm-drogerie markt GmbH + Co. KG (фундатар прэміі), ZKM | Center for Art and Media Karlsruhe (куратарскі партнёр) і KME Karlsruhe Marketing und Event GmbH (арганізатар фестывалю).