documenta 16 шукае Digital Coordinator (m/f/d) у Каселі
documenta und Museum Fridericianum gGmbH шукае Digital Coordinator (m/f/d) у аддзел камунікацый і маркетынгу documenta 16 — пачатак працы як мага хутчэй. Пазіцыя — на поўную стаўку (40 гадзін на тыдзень), кантракт да 31 кастрычніка 2027 года, месца працы — Кассель, Германія.
Для каго: спецыялісты(-кі) ў сферы камунікацый, журналістыкі, PR ці сумежных дысцыплін, з прафесійным вопытам працы ў прэсе і PR, добрым валоданнем нямецкай і англійскай мовамі (мінімум B2 па CEFR).
Абавязкі:
- Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі комплекснай лічбавай стратэгіі documenta 16 у цесным супрацоўніцтве з кіраўніком(-цай) камунікацый, кіраўніком(-цай) лічбавага напрамку, мастацкай камандай і кіраўніцтвам;
- Сумесная адказнасць за ўсе лічбавыя каналы — сайт, сацсеткі, рассылкі, лічбавую рэкламу і анлайн-продаж білетаў;
- Падтрымка кантэнт-планавання і распрацоўка рэдакцыйнага календара для ўсіх сацыяльных сетак documenta;
- Укараненне CRM-сістэмы і каардынацыя працы паміж камандамі;
- Удзел у распрацоўцы канцэпцыі, каардынацыі і ацэнцы лічбавых кампаній і маркетынгавых актыўнасцей;
- Супрацоўніцтва з падрадчыкамі — агенцтвамі, распрацоўшчыкамі, стваральнікамі кантэнту — і ўнутранымі стэйкхолдарамі для рэалізацыі праектаў;
- Кураванне лічбавых медыяпартнёрстваў, а таксама кіраванне партнёрамі ў сферы анлайн-продажаў і білетных сэрвісаў;
- Забеспячэнне адпаведнасці карпаратыўнаму дызайну ва ўсіх лічбавых каналах;
- Улік прынцыпаў устойлівасці, даступнасці і інклюзіі ва ўсіх лічбавых ініцыятывах.
Патрабаванні:
- Вышэйшая адукацыя ў сферы камунікацый, журналістыкі, паліталогіі, PR або ў сумежных сферах;
- Медыяграматнасць, дыпламатычныя навыкі і практычны падыход да працы;
- Цікавасць да сучаснага мастацтва, культурнага дыскурсу і грамадскіх дэбатаў;
- Выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікацыйныя навыкі на нямецкай і англійскай мовах — мінімум B2 паводле CEFR;
- Досвед працы з сацсеткамі і лічбавымі каналамі камунікацыі.
Умовы:
- Поўная стаўка — 40 гадзін на тыдзень;
- Кантракт да 31 кастрычніка 2027 года;
- Месца працы — Касель, Германія;
- Працоўныя прасторы размешчаныя ў гістарычных будынках і не паўсюль даступныя для людзей з інваліднасцю; арганізацыя гатовая шукаць індывідуальныя рашэнні разам з кандыдатам(-кай);
- Арганізацыя вітае заяўкі незалежна ад полу і гендарнай ідэнтычнасці, этнічнага паходжання ці нацыянальнасці, узросту, рэлігіі ці перакананняў, інваліднасці, сексуальнай арыентацыі або сацыяльнага паходжання.