Dorothy Waxman Textile Design Prize — 5000 USD для студэнтаў і студэнтак тэкстылю і моды
Прэмія падтрымлівае студэнтаў(-ак) і выпускнікоў(-ц) у сферы тэкстылю, моды, інтэр’ернага і lifestyle-тэкстылю, якія паказваюць інавацыйны і ўстойлівы падыход да матэрыялаў.
Для каго: студэнты(-кі), якія цяпер вучацца ў адукацыйных установах у сферах:
- Тэкстыль;
- Мода;
- Інтэр’ерны тэкстыль;
- Lifestyle-тэкстыль.
Таксама могуць падавацца выпускнікі(-цы) 2025 і 2026 гадоў.
Пра прэмію
Dorothy Waxman International Textile Design Prize — міжнародная прэмія для маладых дызайнераў(-ак) тэкстылю, заснаваная ў межах ініцыятывы TALKING TEXTILES, якая падтрымлівае тэкстыльную адукацыю і крэатыўнасць.
Прэмія адзначае працы, у якіх спалучаюцца:
- Інавацыйнасць;
- Крэатыўнасць;
- Устойлівы падыход;
- Эксперымент з тэкстылем і матэрыяламі.
Прапануецца:
- Прэмія 5000 USD;
- Паказ работ фіналістаў(-ак) на анлайн-платформах і ў сацыяльных сетках падчас New York Textile Month у верасні 2026 года.
Для падачы патрэбны:
- Апісанне канцэпцыі працы да 200 слоў;
- Тэхнічнае апісанне працы да 200 слоў;
- Ад 4 да 10 фатаграфій працы ў JPEG, мінімум 300 dpi;
- Фотакрэдыты для ўсіх выяў;
- Відэа — не абавязкова, але рэкамендуецца. Калі відэа немагчыма дадаць спасылкай, можна прыкласці 1 відэафайл асобна.
Дэдлайн: 7 жніўня 2026 года, 23:59 EST.