Перайсці да асноўнага зместу

dot.ateliers 2027 — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з жывапісам, малюнкам і іншымі выяўленчымі практыкамі

12 кастрычніка 2026, 23:59 UTC+0
Accra, Гана
Бясплатна

dot.ateliers | south labadi — ініцыятыва, заснаваная мастаком Amoako Boafo. Рэзідэнцыя ў цэнтры Акры дае час, прастору і рэсурсы, каб паглыбіць уласную практыку, эксперыментаваць і супрацоўнічаць з іншымі. Запрашэнне адрасаванае mark makers — мастакам(-чкам), якія працуюць з жывапісам, малюнкам і іншымі выяўленчымі практыкамі.

Для каго:

Мастакі(-чкі) ад 18 гадоў любога паходжання, гендару і грамадзянства — і тыя, хто толькі пачынае, і тыя, хто ўжо мае досвед.

Фармат:

Ад 6 тыдняў да 3 месяцаў у 2027 годзе, на месцы ў Акры (Гана). Дакладная працягласць залежыць ад вольных месцаў і вашай заяўкі.

Што прапануецца:

  • Стыпендыя на матэрыялы (сума ў апісанні не пазначаная);
  • Пражыванне;
  • Кругласутачны доступ да майстэрні;
  • Кампенсацыя дарогі ў Акру.

Ці пакрываюцца харчаванне і візавыя выдаткі, у апісанні не пазначана.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Гатоўнасць выходзіць за межы звыклай практыкі і актыўна ўключацца ў жыццё супольнасці рэзідэнцыі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Адзін PDF-файл з матывацыйным лістом, біяграфіяй і CV;
  • Партрэтнае фота;
  • Творчая заява;
  • 5–10 работ з подпісамі (назва, тэхніка, год, памеры);
  • Кантакты двух чалавек, якія могуць даць рэкамендацыю;
  • Відэазварот — па жаданні.

Дэдлайн: 12 кастрычніка 2026 года, 23:59 GMT.

Адказы на частыя пытанні — у FAQ.

dot.ateliers 2027 — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з жывапісам, малюнкам і іншымі выяўленчымі практыкамі — sekktor.online