Перайсці да асноўнага зместу

DOX IN VITRO — семінар для дакументальных праектаў у Славакіі Slug dox-in-vitro-documentary-workshop-slovakia-2026

11 жніўня 2026
6 — 7 верасня 2026
Piešťany, Славакія
150 EUR

DOX IN VITRO прымае заяўкі ад маладых прадзюсараў(-ак), рэжысёраў(-ак), дакументалістаў(-ак) і кінапрафесіяналаў(-ак). Удзельнікі(-цы) з праектамі змогуць атрымаць фідбэк ад міжнародных т’ютараў, папрацаваць над пітчам і абмеркаваць свае дакументальныя праекты ў прафесійным асяроддзі.

Для каго:
Маладыя прадзюсары(-кі), рэжысёры(-кі), дакументалісты(-кі) і іншыя кінапрафесіяналы(-кі), якія хочуць лепш зразумець еўрапейскі рынак дакументальнага кіно.

Удзельнічаць можна:

  • З дакументальным праектам;
  • Без праекта — як удзельнік(-ца) праграмы.

Падавацца могуць як каманды, так і індывідуальныя ўдзельнікі(-цы).

Пра праграму:
DOX IN VITRO — семінар развіцця талентаў, заснаваны ў 2010 годзе. Ён прысвечаны дакументальным праектам, якія даследуюць новыя ўяўленні пра тое, чым можа быць дакументальнае кіно ў лічбавую эпоху.

Праграма факусуецца на развіцці дакументальных праектаў на ранніх этапах, працы з пітчам, міжнароднай супрацы і ролі капрадукцыі ў сучасным дакументальным сектары.

Што будзе ў праграме:

  • Прэзентацыі і разборы кейсаў;
  • Групавая праца з т’ютарамі;
  • Індывідуальныя сустрэчы;
  • Фідбэк на праекты і пітч-пілоты;
  • Абмеркаванні;
  • Пітчынгі;
  • Магчымасць атрымаць індывідуальныя парады па праекце.

Калі і дзе:
6–7 верасня 2026 года
Fontána Cinema, Beethovenova 1, Piešťany, Славакія

Т’ютары:

  • Ove Rishøj Jensen;
  • Ondrej Starinský;
  • Mila Turajlić;
  • Phil Jandaly.

Што патрэбна для падачы з праектам:
Матэрыялы трэба дасылаць у рэдагуемых фарматах, не PDF.

Патрэбныя дакументы:

  • Сінопсіс — да 2 старонак, .docx;
  • Прыкладны бюджэт — .xlsx;
  • Вытворчы план і прыкладная дата завяршэння — .docx або .xlsx;
  • Кароткае прадстаўленне або CV партнёраў: рэжысёра(-кі), прадзюсара(-кі), кампаніі — .docx;
  • Спасылка на папярэднюю працу, пілот або трэйлер — праз email;
  • Візуал або выява праекта — .jpg або .png.

Матэрыялы будуць разглядацца як канфідэнцыйныя і перадавацца толькі адборачнай камісіі і ўдзельнікам(-цам) семінара.

Умовы ўдзелу:
Для ўдзельнікаў(-ц) з праектам:

  • Дэдлайн — 11 жніўня 2026 года;
  • Унёсак — 150 EUR + VAT за праект.

Для ўдзельнікаў(-ц) без праекта:

  • Дэдлайн — 30 жніўня 2026 года;
  • Унёсак — 50 EUR + VAT.

Удзельнікі(-цы) са Славакіі не плацяць унёсак, бо праграма падтрымліваецца Slovak Audiovisual Fund.

Важна:
DOX IN VITRO не пакрывае пражыванне і дарогу. Падчас падзеі прадастаўляюцца толькі кава-паўзы і абед.

Удзельнікі(-цы) пагаджаюцца, што арганізатары могуць выкарыстоўваць фотаздымкі з падзеі для камунікацыі, прасоўвання і фандрайзінгу.

Вынікі:
Спіс адабраных праектаў будзе абвешчаны да 26 жніўня 2026 года на сайце DOX IN VITRO.

Дэдлайны:

  • 11 жніўня 2026 года — для ўдзельнікаў(-ц) з праектам;
  • 30 жніўня 2026 года — для ўдзельнікаў(-ц) без праекта.

Падача:
Праз форму заяўкі і email з матэрыяламі.

Арганізатары:
International Film Festival Cinematik Piešťany і Creative Europe Desk Slovakia.

https://doxinvitro.eu/
https://doxinvitro.eu/application-form/