DRIFT: даследчая рэзідэнцыя для харэографаў(-ак) сярэдняга ўзроўню кар'еры
DRIFT шукае мастакоў(-чак) з даведзеным досведам у сучасным танцы ці перформансе, зацікаўленых у даследаванні, транснацыянальнай супрацы і ўзмацненні свайго міжнароднага голасу. Патрабуецца добрае валоданне англійскай (рабочая мова праекта).
Кожны партнёр DRIFT абірае аднаго творцу, які(-ая) на момант падачы пражывае ў адной з наступных краін: Бельгія (толькі франкамоўная супольнасць, FWB), Францыя, Германія (толькі рэгіён Берліна), Грэцыя, Нарвегія, Італія, Іспанія, Украіна, Туніс, Партугалія. Заяўку трэба падаваць праз партнёрскую арганізацыю сваёй краіны.
Прапануецца:
- Бюджэт на даследчую фазу — 20 000 EUR, які ўключае Onboarding Lab, два тыдні рэзідэнцыі з мясцовым партнёрам DRIFT і ўдзел у паказе на Biennale de la danse; сума пакрывае ганарар, паездкі, пражыванне і, пры неабходнасці, іншых супрацоўнікаў(-ц);
- 3 анлайн-лабараторыі — сумесныя працоўныя сесіі з усёй кагортай мастакоў(-чак);
- Паказ незавершанай працы на Biennale de la danse (Ліён, Францыя) у верасні 2027 года;
- Індывідуальнае мастацкае і куратарскае ментарства ад партнёрскіх арганізацый DRIFT;
- Прафесійнае сеткаванне і міжнародная бачнасць праз еўрапейскую і міжнародную партнёрскую сетку DRIFT.
Заўвага: на другім этапе (пасля дадатковага адбору) 5 з 10 адабраных мастакоў(-чак) атрымаюць падтрымку сумеснай прадукцыі і доступ да турнэ па сетцы DRIFT.
Даступнасць — абавязковыя даты:
- 30 лістапада — 1 снежня 2026 года — уступная сустрэча і пітчынг у Берліне (Германія);
- 1 лістапада 2026 — 17 верасня 2027 года — адзін Onboarding Lab, дзве мясцовыя рэзідэнцыі (два тыдні агулам) і тры анлайн-лабараторыі;
- 18–21 сакавіка 2027 года — удзел у Festival Lab у Тунісе;
- 18–25 верасня 2027 года — паказ на Biennale de la danse ў Ліёне (Францыя).
Крытэрыі адбору:
- Мастацкая якасць — сіла, цэласнасць і адметнасць практыкі мастака(-чкі);
- Актуальнасць даследчай прапановы — яснасць і дарэчнасць прапанаванага накірунку;
- Прафесійны досвед ;
- Матывацыя — глыбіня зацікаўленасці каштоўнасцямі і рамкамі DRIFT;
- Патэнцыял міжнароднага развіцця;
- Даступнасць — магчымасць удзельнічаць ва ўсіх ключавых момантах праекта.
Для падачы патрэбны:
- Мастацкае CV (PDF);
- Кароткае апісанне мастацкай практыкі і даследчай прапановы (максімум 2 старонкі, PDF) — з пазнакай, ці ўдзельнічае ў праекце каманда;
- Партфоліа і спасылкі на відэа 2–3 папярэдніх прац.
Пры разглядзе заявак асаблівая ўвага надаецца прынцыпам разнастайнасці, роўнасці і ўключанасці.
Таймлайн:
- Адбор — 1–30 верасня 2026 года;
- Аб'яўленне вынікаў — 9 кастрычніка 2026 года;
- Уступная сустрэча ў Берліне — 30 лістапада — 1 снежня 2026 года;
- Festival Lab у Тунісе — 18–21 сакавіка 2027 года;
- Паказ у Ліёне — 18–25 верасня 2027 года.
Як падавацца: праз анлайн-форму DRIFT — трэба падавацца праз партнёрскую арганізацыю сваёй краіны пражывання.
Арганізатар(кі): DRIFT — Dance & Research In The Future Time, еўрапейскі праект супрацы 10 партнёраў (сярод іх Théâtre de Liège, Maison de la danse, Onassis Stegi, HAU Hebbel am Ufer, Mercat de les Flors / Graner, Ukrainian Contemporary Dance Platform), пры падтрымцы праграмы Creative Europe.