«Druga Próba. Teatr ponad granicami»: лабараторыя дакументальнага тэатра для творцаў з Польшчы, Беларусі і Украіны
Laboratoria Teatru Dokumentalnego — трохдзённыя майстэрні ў межах фестывалю «Druga Próba. Teatr ponad granicami». Пунктам адліку стануць асабістыя гісторыі, успаміны і досвед удзельнікаў(-ц). Падчас лабараторый група будзе разважаць, як нацыянальныя наратывы, стэрэатыпы і ўяўленні пра «іншых» уплываюць на тое, як мы глядзім адно на аднаго.
Для каго: паўналетнія ўдзельнікі(-цы) з Польшчы, Беларусі і Украіны.
Падавацца могуць як людзі з тэатральным досведам, так і тыя, хто толькі пачынае сваю творчую практыку.
Патрэбнае валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе актыўна ўдзельнічаць у майстэрнях.
Пытанні праграмы:
- Адкуль бяруцца прадузятасці;
- Якія вобразы іншых народаў мы носім у сабе;
- Што ў гэтых вобразах праўдзівае, а што паўтарае стэрэатыпы;
- Ці магчыма стварыць супольны аповед, заснаваны на дыялогу.
Фармат:
Удзельнікаў(-ц) падзеляць на тры каманды па 5 чалавек.
Кожны дзень будзе ўключаць:
- Лекцыю запрошанага(-ай) эксперта(-кі) ў сферы тэатра, філасофіі або гісторыі;
- Працу з дакументальным матэрыялам;
- Распрацоўку кароткіх тэатральных эцюдаў;
- Прэзентацыю вынікаў дня;
- Супольную размову.
14 верасня адбудзецца фінальны паказ выбраных эцюдаў для публікі.
Вядуць майстэрні: Valentyna Moroz і Przemek Prasnowski.
Прапануецца:
- Ментарская падтрымка;
- Прастора для працы;
- Базавая тэхнічная падтрымка;
- Абеды;
- Начлег;
- Кампенсацыя дарогі для ўдзельнікаў(-ц) не з Познані — на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі.
Калі:
- 11–13 верасня 2026 года — майстэрні
- 14 верасня 2026 года — фінальны паказ.
Арганізатар: Fundacja Barak Kultury, Познань.