Перайсці да асноўнага зместу

Eastern Edge Studios — рэзідэнцыі для мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) у Канадзе

15 верасня 2026, 4:29 CEST
St. John's, Канада
Бясплатна
1 874 EUR

Рэзідэнцыя дае маста(ч)кам час і прастору для развіцця ўласных творчых праектаў, працы з ландшафтам і культурай Ньюфаўндленда і Лабрадора, а таксама знаёмства з арт-супольнасцю Сэнт-Джонса. Студыя знаходзіцца ў творчым хабе каля гавані і працуе як арт-студыя, офісная прастора, пляцоўка для падзей і публічная мастацкая бібліятэка.

Для каго: мастакі(-чкі), мастацкія калектывы і куратары(-кі) з розных краін і супольнасцяў, на любым этапе кар’еры.

Працягласць: ад 4 да 6 тыдняў, у залежнасці ад даступнасці мастака(-чкі) і раскладу рэзідэнцыі.

Магчымыя перыяды:
• 4 лютага — 18 сакавіка 2028;
• 7 красавіка — 20 траўня 2028;
• 9 чэрвеня — 22 ліпеня 2028;
• 11 жніўня — 23 верасня 2028;
• 13 кастрычніка — 25 лістапада 2028;
• 2 лютага — 17 сакавіка 2029;
• 6 красавіка — 19 траўня 2029;
• 8 чэрвеня — 21 ліпеня 2029;
• 10 жніўня — 22 верасня 2029;
• 12 кастрычніка — 24 лістапада 2029.

Што прапануецца:

  • Доступ да адкрытай студыйнай прасторы 24/7;
  • Асобная рабочая зона ў агульнай студыі;
  • Ганарар 2247 CAD / ≈ 1399 EUR;
  • Магчымасць правесці artist talk або варкшоп за дадатковы ганарар 563 CAD / ≈ 350 EUR;
  • Бюджэт на падарожжа да 600 CAD / ≈ 373 EUR;
  • У форме таксама пазначаны бюджэт на зваротную дастаўку работ да 350 CAD / ≈ 218 EUR;
  • Ліст падтрымкі для дадатковых заявак на фінансаванне, калі патрэбна.

Студыя знаходзіцца ў будынку, якому больш за 130 гадоў, і мае тэхнічныя абмежаванні. Прастора не мае спецыяльнай вентыляцыі, таму не падыдзе для практык з алейным жывапісам, spray painting або скульптурнымі працэсамі, якія ствараюць шмат пылу ці часцінак у паветры.

Прастора таксама агульная і адкрытая для мастакоў(-чак), каманды і публікі, таму практыкі з празмерным шумам не падыдуць для гэтай рэзідэнцыі.

Чаканні ад удзельнікаў(-ц):

  • Працаваць у студыі мінімум 20 гадзін на тыдзень;
  • Беражліва ставіцца да прасторы, іншых мастакоў(-чак), каманды і лакальнай супольнасці;
  • Вярнуць студыю ў тым стане, у якім яна была на пачатку рэзідэнцыі.

Для падачы патрэбны:
• Імя, прозвішча, займеннікі, адрас і нумар тэлефона;
• Біяграфія мастака(-чкі) — каля 150 слоў;
• Artist statement — да 500 слоў;
• Прапанова праекта — да 500 слоў або відэапрапанова;
• Кароткае рэзюмэ прапановы — да 50 слоў, 2 сказы;
• Да 10 выяваў, відэа або аўдыя для падтрымкі заяўкі;
• Image list у PDF з назвай, медыумам, датай, памерамі і кароткім апісаннем;
• Актуальнае CV — да 2 старонак;
• Апісанне патрэбнага тэхнічнага абсталявання і падтрымкі;
• Даступнасць па датах.

Для калектыўных заявак трэба дадаць CV кожнага(-ай) мастака(-чкі) і, калі патрэбна, curatorial statement. Можна падаць да 5 выяваў, відэа або аўдыя на кожнага(-ую) мастака(-чку).

Фарматы файлаў:
• Выявы — JPEG або PNG;
• Відэа — MP4 або .MOV;
• Аўдыя — MP4 або .WAV.

Альтэрнатыўныя фарматы падачы: Eastern Edge прымае заяўкі ў фармаце аўдыя, відэа або Zoom-інтэрв’ю, якое будзе запісана для журы. Калі вы хочаце падацца праз Zoom-інтэрв’ю, трэба напісаць арганізатарам мінімум за 2 тыдні да дэдлайну.

Дэдлайн:
14 верасня 2026 года, 23:59 NDT

Важна: У 2027 годзе адкрытага набору не будзе. Цяпер Eastern Edge адбірае рэзідэнцыі адразу на 2028 і 2029 гады. Наступны набор адкрыецца ў 2028 годзе для рэзідэнцый 2030–2031.

Eastern Edge Studios — рэзідэнцыі для мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) у Канадзе — sekktor.online