ECF Fellowship — да 10 000 EUR на даследаванне архіваў European Cultural Foundation
ECF Fellowship падтрымлівае акадэмічныя і мастацкія даследаванні, якія працуюць з гістарычнымі архівамі European Cultural Foundation. Архівы ECF цяпер знаходзяцца ў Historical Archives of the European Union у Фларэнцыі. Праграма шукае праекты, якія даследуюць гісторыю, сеткі, ідэі і дзейнасць ECF, а таксама звязваюць гэтую спадчыну з сучаснымі размовамі пра культуру, Еўропу, дэмакратыю, салідарнасць і прыналежнасць.
Для каго: даследчыкі(-цы), мастацкія практыкі(-ні), аўтары(-кі), куратары(-кі), журналісты(-кі), дакументалісты(-кі) і іншыя прафесіяналы(-кі), чыя праца звязаная з архівамі, культурай, Еўропай, дэмакратыяй, салідарнасцю і калектыўнай памяццю.
У праграме ёсць два напрамкі:
1. Academic Research Fellowship — 5000 EUR
Для даследчыкаў(-ц) у сферы культуралогіі, гісторыі і блізкіх гуманітарных і сацыяльных навук.
Падавацца могуць:
- PhD- і postdoc-даследчыкі(-цы);
- Даследчыкі(-цы) на раннім этапе кар’еры — да 10 гадоў пасля атрымання магістарскай або доктарскай ступені;
- Незалежныя даследчыкі(-цы) з актыўным даследчым профілем.
Вынікам можа быць акадэмічны артыкул, даследчы тэкст, эсэ, раздзел кнігі або іншая навуковая праца.
2. Artistic Research Fellowship — 10 000 EUR
Для прафесійных творцаў, якія працуюць у сферах:
- Візуальнага мастацтва;
- Сцэнічных мастацтваў;
- Кіно і аўдыявізуальных практык;
- Падкастаў і аўдыясторытэлінгу;
- Дакументалістыкі, журналістыкі або літаратурных практык.
Вынікам можа быць фільм, аўдыяпраца, падкаст, мультымедыйны праект, выстава, інсталяцыя, перформанс, драматургічная праца, live research format, літаратурны або гібрыдны тэкст.
Праект павінен істотна працаваць з архіўнымі фондамі ECF. Праекты, дзе архіў ECF выкарыстоўваецца толькі як другасны або ілюстрацыйны матэрыял, будуць менш канкурэнтнымі.
Мовы архіва:
Асноўная мова матэрыялаў — англійская. Таксама шмат матэрыялаў ёсць на французскай, нямецкай і нідэрландскай мовах. Часам сустракаюцца і іншыя мовы.
Што прапануецца:
- 5000 EUR — для Academic Research Fellowship;
- 10 000 EUR — для Artistic Research Fellowship;
- Падтрымка знаходжання ў HAEU у Фларэнцыі;
- Магчымасць пакрыць паездку, пражыванне і жыццёвыя выдаткі;
- Для Artistic Research Fellowship — таксама падтрымка мастацкай вытворчасці.
Важна: праграма не дае дадатковага фінансавання на прэзентацыю, публікацыю, выставу або распаўсюд вынікаў. Але ў заяўцы трэба апісаць план распаўсюду вынікаў.
Фіксаванага перыяду fellowship або абавязковай працягласці знаходжання няма. Кандыдаты(-кі) самі плануюць, калі і на колькі ехаць у архіў у Фларэнцыі, калі гэта адпавядае праекту і даследчаму плану. Фінальны вынік трэба завяршыць і публічна прадставіць або апублікаваць цягам 2 гадоў пасля падпісання Grant Agreement.
Крытэрыі адбору:
- Арыгінальнасць, яснасць і цэласнасць прапановы;
- Рэлевантнасць для размоваў пра культуру ў Еўропе;
- Значная і прадуманая праца з архівамі ECF;
- Рэалістычнасць праекта і досвед кандыдата(-кі);
- Ясны план распаўсюду вынікаў і працы з аўдыторыяй.