ECPMF Journalists-in-Residence 2027 — 3–6 месяцаў у Лейпцыгу для журналістаў і журналістак пад ціскам
Journalists-in-Residence — праграма часовага пераезду ў Лейпцыг для журналістаў(-ак) і медыяработнікаў(-ц), якія сутыкаюцца з ціскам і пагрозамі праз сваю працу. Яе праводзіць European Centre for Press and Media Freedom у межах кансорцыума Media Freedom Rapid Response. Удзельнікі(-цы) атрымліваюць жыллё, стыпендыю і час, каб аднавіцца і працаваць далей.
Для каго:
Журналісты(-кі), медыяработнікі(-цы), дакументалісты(-кі) і фотажурналісты(-кі), якія сутыкаюцца з ціскам, пераследам, запалохваннем або пагрозамі з-за сваёй працы, а таксама тыя, хто працуе пад ціскам і мае патрэбу ў перапынку.
Трэба легальна жыць у адной з краін ЕС або краін-кандыдатаў: Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Турцыя, Украіна.
Фармат:
Часовы пераезд у Лейпцыг (Германія) на 3 або да 6 месяцаў у 2027 годзе. Там можна адпачыць і аднавіцца, працягваць расследаванні і публікацыі ва ўласным тэмпе, знайсці кантакты і падтрымку.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 1 000 EUR на месяц на базавыя выдаткі;
- Бясплатная мэбляваная кватэра ў Лейпцыгу;
- Базавая медыцынская страхоўка;
- Аплата дарогі ў Лейпцыг і назад;
- Кампенсацыя візавых выдаткаў.
Паводле патрэбаў таксама магчымыя: псіхалагічная падтрымка, моўны курс, трэнінгі па лічбавай бяспецы, расследавальніцкай журналістыцы і працы з сацсеткамі, нетворкінг і працоўнае месца ў офісе ECPMF.
Для заяўкі патрэбныя:
- Запоўненая форма заяўкі(знешні сайт);
- Запоўнены апытальнік(знешні сайт);
- CV;
- Не менш за два рэкамендацыйныя лісты ад аўтарытэтных праваабарончых або медыяарганізацый, якія пацвярджаюць як мінімум 3 гады журналісцкай працы, а таксама ціск, пагрозы, пераслед і цяжкасці з псіхічным здароўем, звязаныя з гэтай працай;
- Дакументы, якія сведчаць асобу, і сапраўдны пашпарт.
Таксама трэба ведаць англійскую, нямецкую або расейскую мову не ніжэй за ўзровень A2 — гэта будуць правяраць.
Як падавацца:
Даслаць усе дакументы на journalistsinresidence@ecpmf.eu.
Адбор:
Заяўкі праходзяць грунтоўную праверку, потым рашэнне прымае адборачная камісія.
Арганізатар:
Праграму праводзіць European Centre for Press and Media Freedom (ECPMF) у Лейпцыгу ў межах кансорцыума Media Freedom Rapid Response (MFRR).
Важна:
- Арганізацыі, якія займаюцца часовым пераездам журналістаў(-ак), могуць звярнуцца ў ECPMF па тым жа адрасе, каб перадаць ужо правераныя выпадкі.