Перайсці да асноўнага зместу

EdTech4BY запрашае перанесці свае курсы на платформу

17 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Анлайн
Бясплатна
400 EUR

Першыя 3 аўтары(-кі), якія пададуць заяўку і своечасова перанясуць курс на платформу, атрымаюць рэкламную кампанію коштам €400 для прасоўвання свайго курса.

Для каго: беларускія выкладчыкі(-цы), трэнеры(-кі), універсітэты, адукацыйныя ініцыятывы і стваральнікі(-цы) курсаў, якія хочуць перанесці свой курс на платформу EdTech4BY.

Пра ініцыятыву

EdTech4BY — платформа, якая збірае беларускую анлайн-адукацыю ў адной прасторы і дапамагае аўтар(к)ам курсаў знаходзіць новую аўдыторыю.

Платформа прапануе:

  • Інфраструктуру для размяшчэння курсаў;
  • Доступ да слухачоў(-ак) з беларускай дыяспары па ўсім свеце;
  • Тэхнічную падтрымку пры пераносе курса;
  • Новыя магчымасці манетызацыі;
  • Дапамогу з прасоўваннем для выбраных курсаў.

Акцыя да запуску

Тры курсы, якія адпавядаюць умовам і будуць своечасова перанесеныя на платформу, атрымаюць па 400 EUR на прамоцыю.

Важна: гэта не грашовая выплата. Бюджэт будзе кіравацца EdTech4BY і выкарыстаны на прасоўванне курса.

Умовы ўдзелу:

  • Падаць заяўку да 17 ліпеня 2026 года;
  • Даць камандзе EdTech4BY доступ для агляду курса;
  • Перанесці і апублікаваць курс да 31 ліпеня 2026 года.

Не могуць удзельнічаць курсы, якія ўжо пераносіліся праз EdTech4BY Project.