Перайсці да асноўнага зместу

EIT Culture & Creativity — да 500 000 EUR для стартапаў у модзе, архітэктуры і аўдыявізуальных медыя

12 кастрычніка 2026, 17:00 CEST
Анлайн
500 000 EUR

EIT Culture & Creativity запускае конкурс для стартапаў і scaleups, якія хочуць паскорыць рост, прыцягнуць інвестыцыі і выйсці на міжнародныя рынкі. Падтрымка спалучае фінансаванне і праграму развіцця бізнесу: ментарства, коўчынг, варкшопы, працу з інвестыцыйнай гатоўнасцю, дапамогу ў камерцыйнай стратэгіі і доступ да еўрапейскай сеткі інвестараў(-к), экспертаў(-к), кампаній і інавацыйных экасістэм.

Для каго: камерцыйныя юрыдычныя асобы — стартапы і кампаніі на стадыі маштабавання, якія працуюць у культурных і крэатыўных сектарах і індустрыях.

У наборы 2027 года разглядаюць праекты ў трох кірунках:

  • Мода;
  • Архітэктура;
  • Аўдыявізуальныя медыя.

Падавацца могуць толькі кампаніі, юрыдычна зарэгістраваныя ў краінах Еўрапейскага Саюза або ў краінах, асацыяваных з Horizon Europe.

Ёсць два фарматы падтрымкі:

1. Shape Acceleration Programme
Для стартапаў на ранняй стадыі росту, якія ўжо пацвердзілі патрэбу рынку: маюць першых кліентаў, пілотныя запускі, пачатковыя продажы або іншыя доказы traction.

Праграма падыходзіць кампаніям, якія хочуць:

  • Умацаваць product-market fit;
  • Удакладніць бізнес-мадэль;
  • Падрыхтавацца да інвестыцый;
  • Паскорыць камерцыйны запуск або рост.

Фінансаванне: да 100 000 EUR на кампанію. Пасля Demo Day да 4 найлепшых стартапаў могуць атрымаць дадаткова да 100 000 EUR.

2. Scale Post-Acceleration Programme
Для больш сталых стартапаў і кампаній на стадыі маштабавання, якія ўжо маюць product-market fit, рэгулярныя даходы, кліентаў, камерцыйны рост і патэнцыял.

Праграма падыходзіць кампаніям, якія ўжо актыўна шукаюць інвестыцыі або нядаўна іх прыцягнулі.

Кампанія павінна пацвердзіць адну з умоваў:

  • Яна цяпер прыцягвае інвестыцыі і мае lead investor + падпісаны term sheet мінімум на 200 000 EUR;
  • Яна прыцягнула мінімум 200 000 EUR ад qualified investors за апошнія 18 месяцаў.

Фінансаванне:

  • Да 200 000 EUR — для кампаній з non-RIS краін;
  • Да 500 000 EUR — для кампаній, зарэгістраваных у EIT RIS countries;
  • Да 200 000 EUR — для кампаній з партфоліа EIT Culture & Creativity 100-to-Watch, калі яны адпавядаюць умовам Scale.

Фінансавую падтрымку можна выкарыстоўваць на дзейнасць, якая дапамагае росту і маштабаванню кампаніі:

  • Развіццё бізнесу;
  • Працу з інвестарамі і падрыхтоўку да fundraising;
  • Пашырэнне каманды;
  • Маркетынг і камерцыйныя інструменты;
  • Выхад на новыя рынкі;
  • Удзел у прафесійных і індустрыйных падзеях;
  • Юрыдычныя, падатковыя і IP-кансультацыі;
  • Умацаванне governance і бізнес-працэсаў;
  • Іншыя выдаткі, звязаныя з камерцыйным ростам і інвестыцыйнай гатоўнасцю.

EIT Culture & Creativity можа кампенсаваць да 100% eligible costs, але толькі ў межах зацверджанага бюджэту і максімальнай сумы падтрымкі.

Плануецца падтрымаць каля 50 кампаній:

  • Shape — каля 30 стартапаў + да 4 дадатковых пасля Demo Day;
  • Scale — каля 14 non-RIS кампаній, 4 RIS-кампаніі і 2 кампаніі з 100-to-Watch portfolio.

Важная ўмова:

Удзел у Shape або Scale праграмах патрабуе падпісання Financial Sustainability Mechanism — фінансавага механізму ўстойлівасці EIT Culture & Creativity.

У межах гэтага механізму выкарыстоўваецца Call Option Agreement. Гэта значыць, што EIT Culture & Creativity атрымлівае права ў будучыні набыць фіксаваны працэнт акцый па намінальным кошце і ўдзельнічаць у будучых інвестыцыйных раўндах на спецыяльных умовах.

Перыяд рэалізацыі праектаў для набору 2027 года: студзень — снежань 2027 года. Фінальная адміністрацыйная праверка і разлік апошняй выплаты плануюцца ў красавіку 2028 года.

Заяўкі будуць ацэньвацца паводле некалькіх этапаў:

  • Праверка admissibility і eligibility;
  • Знешняя якасная ацэнка трыма экспертамі(-камі);
  • Portfolio selection stage з анлайн-інтэрв’ю для найлепшых заявак;
  • Фінальны рэйтынг.

У ацэнцы будуць глядзець на:

  • Якасць і інавацыйнасць прадукту;
  • Канкурэнтную перавагу;
  • Product-market fit;
  • Продажы і даходы;
  • Інвестыцыйную гатоўнасць;
  • Патэнцыял росту;
  • Якасць каманды;
  • Рэалістычнасць плана і выкарыстання сродкаў;
  • Улічванне gender equality, diversity and inclusion;
  • Адпаведнасць прыярытэтам EIT Culture & Creativity.

Графік:
• Кастрычнік — снежань 2026 года — ацэнка заявак;
• Сярэдзіна снежня 2026 года — паведамленне вынікаў;
• Сярэдзіна студзеня 2027 года — публікацыя вынікаў;
• Студзень 2027 года — падпісанне subgrant agreement і старт праектаў;
• Снежань 2027 года — завяршэнне праектаў.

Інфармацыйныя сесіі:

EITCC_Open call_Financial support to Startups and Scaleups