Перайсці да асноўнага зместу

EIT STEM Tech Talent Induction Project Manager у EIT Culture & Creativity — да 65 000 EUR у год

27 лістапада 2026, 18:00 CET
Бельгія, Нідэрланды, Аўстрыя
Бясплатна
65 000 EUR

EIT STEM Tech Talent Induction — ініцыятыва Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій (EIT), якую фінансуе ЕС у межах STEM Education Strategic Plan Еўракамісіі і Union of Skills. Яе разам рэалізуюць некалькі EIT KIC пад каардынацыяй EIT Culture & Creativity. Арганізацыя шукае Project Manager на два гады, які(-ая) будзе кіраваць ініцыятывай і яе камандай — ад запуску ў 2026 годзе да канца 2028 года.

Працаўладкаванне магчымае толькі ў Бельгіі, Нідэрландах або Аўстрыі.

Для каго:

  • Ступень бакалаўра або магістра (або адпаведны досвед) у кіраванні праектамі, адукацыяй, інавацыямі, бізнес-адміністраванні або сумежнай галіне, у тым ліку з фокусам на STEM;
  • Не менш за 5 гадоў досведу кіравання праектамі, з іх не менш за 3 гады — складаныя міжнародныя праекты з многімі партнёрамі, пажадана фінансаваныя ЕС;
  • Досвед кіраўніцтва праектамі або праграмамі ў адукацыі, навучанні або развіцці навыкаў;
  • Досвед працы з еўрапейскімі інстытуцыямі, бізнесам і адукацыйнымі экасістэмамі;
  • Уменне весці некалькі праектаў адначасова, рыхтаваць падрабязныя справаздачы і статыстыку па выніках года;
  • Упэўненая праца ў праграмах для кіравання праектамі і высокі ўзровень у Excel або інструментах аналізу даных;
  • Выдатная пісьмовая і вусная англійская;
  • Уменне выбудоўваць адносіны і весці перамовы з партнёрамі, палітыкамі, EIT KIC і іншымі ўплывовымі ўдзельнікамі. Упэўненыя публічныя выступы;
  • Аналітычныя навыкі, уважлівасць да дэталяў, праца ў міжнароднай камандзе, уменне расстаўляць прыярытэты пад ціскам тэрмінаў;
  • Зацікаўленасць у развіцці STEM-адукацыі ў Еўропе і ў спалучэнні STEM з творчымі і інавацыйнымі падыходамі (STEAM).

Плюсам будуць:

  • Досвед працы з экасістэмай EIT;
  • Досвед або веды ў прадпрымальніцкай адукацыі і інавацыях;
  • Досвед з сертыфікацыямі, акрэдытацыямі або micro-credentials (мікракваліфікацыямі);
  • Веданне кіравання сайтамі або платформамі, збору і візуалізацыі даных для справаздач пра ўплыў;
  • Веданне палітык, ініцыятыў і фінансавання ЕС, конкурсаў, закупак і працэдур ацэнкі;
  • Іншыя еўрапейскія мовы.

Фармат:

  • Пасада на поўны дзень, кантракт на два гады — на тэрмін праекта;
  • Пераважна дыстанцыйна, з перыядычнымі сустрэчамі ўжывую і камандзіроўкамі;
  • Працаўладкаванне магчымае толькі ў Бельгіі, Нідэрландах або Аўстрыі;
  • Падпарадкаванне — дырэктару(-цы) па адукацыі;
  • Пачатак — як мага хутчэй.

Што прапануецца:

  • Заробак 60 000–65 000 EUR у год — у залежнасці ад досведу і краіны працы;
  • Штогадовы бонус да 10% гадавога заробку брута — у залежнасці ад вашых вынікаў і вынікаў арганізацыі;
  • Удзел у будаванні арганізацыі, якая хоча ўплываць на будучыню Еўропы;
  • Кароткія працэсы, простая ўнутраная камунікацыя, плоская структура і свабода дзейнічаць;
  • Прыязная каманда і магчымасць працаваць дыстанцыйна;
  • Доступ да адной з найбуйнейшых інавацыйных экасістэм Еўропы;
  • Міжнароднае і мультыкультурнае асяроддзе.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Каардынаваць стратэгічнае ўкараненне і прасоўванне ініцыятывы, каб зрабіць яе флагманскай праграмай у еўрапейскай адукацыі і развіцці навыкаў;
  • Сачыць за адпаведнасцю мэтам EIT і палітыкам ЕС: сучасныя STEM-праграмы ў школах, прафесійнай і вышэйшай адукацыі, больш студэнтаў(-ак) з розных асяродкаў у STEM, патрэбы працадаўцаў, падтрымка жанчын у STEM;
  • Весці ініцыятыву цалкам — ад распрацоўкі і запуску ў 2026 годзе да выканання рабочага плана да канца 2028 года;
  • Каардынаваць каманду, якая адказвае за камунікацыі, развіццё бізнесу, платформу, каскаднае фінансаванне і конкурсы, якасць навучальных праграм, працу з партнёрамі і супольнасцю;
  • Быць галоўнай кропкай кантакту для ўсіх EIT KIC, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве, і для EIT;
  • Курыраваць маніторынг і справаздачнасць па ўсіх KPI ініцыятывы паводле патрабаванняў EIT;
  • Весці падрабязны рабочы план і каардынаваць справаздачы, каб вынікі — конкурсы, справаздачы, падзеі, кампаніі — здаваліся ў тэрмін і ў межах бюджэту;
  • Выяўляць, ацэньваць і змяншаць рызыкі;
  • Дапамагаць арганізоўваць падзеі і канферэнцыі, весці рэгулярныя рабочыя сустрэчы і варкшопы;
  • Прадстаўляць ініцыятыву на падзеях, у тым ліку на высокім еўрапейскім узроўні.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Падрабязнае CV з адпаведным досведам;
  • Матывацыйны ліст — як вы адпавядаеце крытэрыям і як бачыце сваю ролю, не больш за дзве старонкі A4.

Абодва дакументы — па-англійску, двума асобнымі файламі. Няпоўныя заяўкі не разглядаюць.

Адбор:

Заяўкі ацэньвае камісія экспертаў(-ак), яе праца канфідэнцыйная. Першыя этапы інтэрв'ю — анлайн, фінальны — асабіста з вышэйшым кіраўніцтвам. Могуць папрасіць дакументы, якія пацвярджаюць кваліфікацыю і досвед, а таксама запрасіць на інтэрв'ю на іншыя вакансіі арганізацыі.

Пытанні пра падачу — hiring@eit-culture-creativity.eu.

Арганізатар:

EIT Culture & Creativity — партнёрства, якое ў 2023 годзе запусціў European Institute of Innovation and Technology (EIT), орган ЕС. Яно падтрымлівае культурныя і творчыя сектары праз фінансаванне, веды і кансультацыі. Штаб-кватэра — у Кёльне, рэгіянальныя хабы — у Амстэрдаме, Барселоне, Балонні, Хельсінкі, Кошыцах і Вене.

EIT STEM Tech Talent Induction Project Manager у EIT Culture & Creativity — да 65 000 EUR у год — sekktor.online