Экасаматычная лабараторыя Living Borders у Патсдаме
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у даследчым праекце ў Германіі
Нямецкая арганізацыя fabrik Potsdam запрашае далучыцца да другой экасаматычнай лабараторыі LIVING BORDERS, якая пройдзе ў Патсдаме.
Праграма прысвечана даследаванню межаў праз рух, саматычныя практыкі, экалагічнае мысленне і мастацкі пошук. Гэтым разам фокус увагі будзе накіраваны на гарадскі ландшафт, яго гісторыю, архітэктуру і навакольную прыроду. Удзельнікаў чакаюць сумесныя перфарматыўныя практыкі, калектыўная рэфлексія і творчыя эксперыменты.
Лабараторыя разлічана максімум на 20 чалавек. Працоўная мова — англійская.
- Фармат: практычныя заняткі і сумесныя даследаванні
- Месца правядзення: Патсдам, Германія
- Даты: 19–25 кастрычніка 2026 года
- Умовы: удзел бясплатны, забяспечваецца абед