EMAF 2027 — прыём эксперыментальнага кіно, інсталяцый і перформансаў
кіновідэамастацтва новых медыявізуальныя мастацтвыархівылічбавыя медыяXR і імерсіўныя фарматытэатрхарэаграфіяівэнт-менеджментанімацыя
European Media Art Festival (EMAF) — міжнародны фестываль медыямастацтва ў Оснабруку (Германія). Тэма выставы 2027 года — архіў як інструмент вытворчасці ведаў, месца крытычнага ўмяшання і прастора для альтэрнатыўных уяўленняў пра будучыню.
Для каго:
Рэжысёры(-кі), медыямастакі(-чкі) і перформеры(-кі) з любой краіны, якія працуюць з эксперыментальным кіно, медыяінсталяцыямі і жывымі фарматамі.
Секцыі:
- Film — эксперыментальныя фільмы любой даўжыні і на любую тэму. З іх складаюць International Selection (кароткі і сярэдні метр) і секцыю Features. Прэм'ерны статус не патрэбны;
- Installation — інсталяцыйныя, інтэрактыўныя, скульптурныя медыяработы і работы, звязаныя з месцам. Абавязкова павінны адпавядаць тэме 2027 года;
- Expanded — перформансы, жывыя падзеі або варкшопы для перформатыўнай праграмы ці праграмы размоваў і варкшопаў.
Умовы:
- Работа завершаная не раней за 2026 год;
- Не больш за 2 работы ад аднаго(-ой) аўтара(-кі);
- Работы, якія ўжо падаваліся на ранейшыя EMAF, не разглядаюцца;
- Работы не на англійскай мове — толькі з англійскімі субцітрамі.
Што прапануецца:
- Ганарар за паказ: 400 EUR для фільмаў International Selection, 250 EUR для секцыі Features, 80–250 EUR для куратарскіх праграм (залежыць ад даўжыні);
- 500 EUR за праект у секцыях Installation і Expanded. Вытворчыя выдаткі і дастаўку работ фестываль бярэ на сябе;
- Бясплатная акрэдытацыя для аўтараў(-ак) адабраных работ;
- Тры ночы ў гатэлі (даўжэй, калі патрэбны мантаж);
- Частковая кампенсацыя дарогі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Для фільмаў — спасылка на прагляд праз партал рэгістрацыі (фізічныя носьбіты для адбору не прымаюцца);
- Для Installation і Expanded — падрабязнае апісанне, тэхнічны райдар, каштарыс і візуальныя матэрыялы.
Дэдлайн: 15 снежня 2026 года — або раней, як толькі набярэцца 2200 заявак.
Фестываль пройдзе 21–25 красавіка 2027 года, выстава — 21 красавіка – 23 траўня 2027 года.
Падрабязнасці — у правілах адбору (PDF)(знешні сайт).