EMAP Residencies 2027 — двухмесячныя рэзідэнцыі медыямастацтва ў 15 інстытуцыях Еўропы
European Media Art Platform (EMAP) дае вытворчыя рэзідэнцыі ў інстытуцыях медыямастацтва па ўсёй Еўропе. Праграма фінансуецца ў межах Creative Europe.
Для каго:
- Мастакі(-чкі), дуэты, калектывы і іншыя формы супрацы, якія працуюць з лічбавым, медыя-, робататэхнічным і біялагічным мастацтвам (digital, media, robotic, bio art);
- Дактаранты(-кі) і аўтары(-кі) на пачатку кар'еры — незалежна ад узросту і бэкграўнду.
Партнёр(-ка) па калабарацыі — абавязковая ўмова. Падавацца трэба дуэтам, калектывам або з прапановай сумеснага праекта. Пры гэтым партнёра(-ку) не абавязкова мець на момант падачы — яго можна знайсці пазней.
Умова па краіне: заяўнік(-ца) мусіць быць рэзідэнтам(-кай) або падаткаплацельшчыкам(-цай) краіны ЕС — або іншай краіны, якая ўдзельнічае ў праграме Creative Europe.
Студэнты(-кі) бакалаўрыяту і магістратуры падавацца не могуць.
Пятнаццаць прымальных інстытуцый:
- Ars Electronica — Лінц, Аўстрыя;
- Chroniques — Марсэль, Францыя;
- CIKE — Кошыцэ, Славакія;
- gnration — Брага, Партугалія;
- iMAL — Брусель, Бельгія;
- IMPAKT — Утрэхт, Нідэрланды;
- Kersnikova Institute — Любляна, Славенія;
- KONTEJNER — Заграб, Харватыя;
- LABoral — Хіхон, Іспанія;
- MEET — Мілан, Італія;
- NeMe — Лімасол, Кіпр;
- Onassis Foundation — Афіны, Грэцыя;
- RIXC — Рыга, Латвія;
- werkleitz — Гале, Германія;
- WRO — Вроцлаў, Польшча.
Што прапануецца:
- 4 000 EUR — ганарар аўтару(-цы), які(-ая) падае заяўку;
- 2 000 EUR — ганарар партнёру(-цы) па калабарацыі;
- 4 000 EUR — асобны вытворчы бюджэт праекта;
- Бясплатнае пражыванне;
- Кампенсацыя дарогі паводле стандартных лімітаў ЕС;
- Доступ да студый і лабараторый інстытуцыі.
Створаныя працы могуць паехаць далей праз сетку EMAP — гэта больш за 150 партнёрскіх інстытуцый — і трапляюць у пастаянны архіў медыямастацтва EMAP.
Фармат: два месяцы ў інстытуцыі цягам 2027 года.
Дэдлайн: 6 лістапада 2026 года, 14:00 CET.
Арганізатар: European Media Art Platform (EMAP) — кансорцыум пятнаццаці еўрапейскіх інстытуцый медыямастацтва, пры падтрымцы праграмы Creative Europe.